Животноводы из Скачих

Сельское хозяйство

Калектыў фермы Скачыхі КУСГП “Кублічы” вылучаецца сваёй стараннасцю і станоўчымі адносінамі да працы. Тут утрымліваюцца цяляты ад маленькіх да ўжо зусім вялікіх. За жывымі істотамі неабходны пастаянны догляд, іх нельга пакінуць без нагляду на доўгі тэрмін, а таму праца з жывёлай адказная, патрабуе шмат сіл. Немалыя плошчы фермы дазваляюць трымаць пагалоўе колькасцю больш за чатырыста галоў. Усе памяшканні перароблены за сродкі гаспадаркі з былых свінарнікаў у цялятнік. Тут не праходзіць кормараздатчык “Хозяин”, а таму даглядчыкі ў кожнай групе раздаюць корм уручную. Сёння ў рацыёне жывёлы сянаж, камбікорм, у самых маленькіх – сена, малако. На ферме ёсць свой млын, што вельмі зручна, побач закладзены сянаж. А калі ўсё на месцы, то і праблем ніякіх не ўзнікае. SDC12069

Як расказвае загадчыца фермы Алена Падгол, усе работнікі належным чынам адносяцца да выконваемай справы, нікога не трэба прымушаць. Алена Віктараўна таксама даглядае адну з груп.

– Вось гэтага бычка мы адсадзілі на некаторы час ад іншых, бо ён захварэў, – расказвае А.Падгол, пагладжваючы жывёліну, – а вось тут самыя маленькія, яны яшчэ не прывыклі да новага месца.

Адразу бачна неабыякавасць, а менавіта такія рысы і павінны быць у чалавека, які працуе ў жывёлагадоўлі. Ужо даўно на гэтай ферме Г.Кавалеўская і да кожнай жывёліны адносіцца як да сваёй.

Аб тым, што людзі працуюць старанна сведчаць і лічбы, якія змяняюцца толькі ў лепшы бок. Сярэднія прывагі па ферме ў лютым склалі 504 грамы, а гэта плюс 113 грамаў да ўзроўню мінулага года.

Найбольшыя прывагі за прайшоўшы месяц у групе Э.Кандыбы – 552. Аб’ём работы ў яго немалы, бо ў групе цяпер 92 галавы. Палепшылі свае паказчыкі таксама Д.Шамшура і П.Цярэшчанка, прывагі па іх групе за апошні месяц склалі 485 грамаў.

Даглядчыкі адказна ставяцца да сваёй справы, не дзеляць работу на сваю і чужую. Заўсёды гатовы дапамагчы адзін аднаму, падмяніць калі трэба.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку:

калектыў фермы Скачыхі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *