Отпускать ли подростков на ночную дискотеку?

Ваш вопрос - наш ответ Выясняем ситуацию Закон - один для всех Образование и молодежь Официально Правовая консультация Читатель поднимает проблему

“Прамая тэлефонная лінія”, якую праводзіў нядаўна начальнік аддзела ўнутраных спраў Ушацкага райвыканкама С.А.Алабін, з боку нашых чытачоў праходзіла неактыўна. Са сваім пытаннем да Сяргея Аляксандравіча звярнулася толькі адна жанчына, аднак, думаецца, адказ на яго будзе карысна пачуць многім грамадзянам, асабліва бацькам непаўналетніх.
– Мая 17-гадовая дачка час ад часу наведвае дыскатэкі, што праводзяцца ў раённым Доме культуры. На мінулым тыдні яна папярэдзіла, што ў суботу прыйдзе пазней звычайнага, і патлумачыла, што на тэматычных дыскатэках (у РДК такія перыядычна наладжваюцца) непаўналетнія могуць прысутнічаць без абмежавання ў часе. Я ж чула, што па заканадаўстве без суправаджэння дарослых пасля 23 гадзін знаходзіцца ў грамадскіх месцах падлеткам нельга. Дапамажыце, калі ласка, разабрацца.
– Адразу хачу заўважыць, што дыскатэкі, якія праводзяцца пасля 22 гадзін, лічацца начнымі. Існуючае заканадаўства не дазваляе непаўналетнім знаходзіцца на іх. Праўда, ёсць пэўная акалічнасць: час ад часу па рашэнні райвыканкама вечарыны могуць атрымаць статус тэматычных. Да іх арганізацыі прад’яўляюцца вельмі сур’ёзныя патрабаванні, у тым ліку па забеспячэнні бяспекі непаўналетніх. У прыватнасці, назначаюцца адказныя асобы з ліку прадстаўнікоў бацькоўскага камітэта, педагогаў, якія дзяжураць на дыскатэцы, сочаць за парадкам і г.д. Прысутнічаць на тэматычных дыскатэках нягледзячы на позні час могуць не толькі студэнты і працуючая моладзь, але і падлеткі 16-18 гадоў. Калі сумняваецеся ў тым, тэматычная ці звычайная дыскатэка будзе праводзіцца на бягучым тыдні, патэлефануйце ў Дом культуры. Калі тэматычная – можаце смела адпускаць на яе сваю 17-гадовую дачку. А вось грамадзянам, дзецям якіх не споўнілася 16 гадоў, варта памятаць, што згодна з існуючымі прававымі актамі такім непаўналетнім пасля 23 гадзін без суправаджэння дарослых у грамадскіх месцах ні ў якім разе знаходзіцца нельга.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “Отпускать ли подростков на ночную дискотеку?

  1. 16-18 лет — это уже вполне зрелые молодые люди. И до тех пор, пока мы будет относиться к ним, как к подросткам, они никогда не вырастут самостоятельными людьми…Сколько же можно их кормить грудью!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *