«В центре внимания – дети»

Cлужба-101

– акцыя пад такой назвай стартавала ва Ушацкім раёне 20 жніўня і працягнецца да 30 верасня. Яе мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей. Першы этап акцыі праходзіў у месцах, дзе прадаюцца дзіцячае адзенне, канцылярскія тавары, цацкі: на рынку райцэнтра і ў магазіне “Родны кут”. Супрацоўнікі Ушацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях разам з членамі клуба юных выратавальнікаў-пажарных раздавалі грамадзянам лістоўкі, брашуры з прафілактычнай інфармацыяй і нумарамі тэлефонаў экстранных служб. Другі этап акцыі – з 2 па 15 верасня – будзе праходзіць у агульнаадукацыйных установах раёна, трэці – у дашкольных: на лінейках і класных гадзінах работнікі МНС і педагогі раскажуць дзецям аб правілах паводзін, якія дапамогуць захаваць жыццё і здароўе.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *