Волонтёры «Василька» дарят теплоту и заботу одиноким пенсионерам Ушачского района

В общественных организациях Наш современник Экономика и малый бизнес

Не трэба быць дыпламаваным псіхолагам ці доктарам, мець шмат вольнага часу, каб дапамагчы, падзяліцца цеплынёй свайго сэрца з тымі, каму так патрэбны клопат, любоў і падтрымка. Гэтую ісціну добра ведаюць былая загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна Ларыса Леанідаўна Карабань і былы інспектар названага аддзялення Валянціна Іванаўна Лабецкая. Нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак гэтыя жанчыны не забываюцца пра сваіх падапечных – рэгулярна наведваюць іх, стараюцца хоць як-небудзь разнастаіць будні дзядуль і бабуль: віншуюць са святамі, дзеляцца навінамі, цікавяцца іх жыццём. Не застаюцца Ларыса Леанідаўна і Валянціна Іванаўна раўнадушнымі да дзвюх галоўных праблем пажылых людзей: адзіноты і ўжо не такога моцнага здароўя – калі трэба, сходзяць у аптэку і магазін, аплацяць камунальныя паслугі.

З сакавіка 2013 года ветэраны працы тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага раёна Л.Л.Карабань і В.І.Лабецкая ажыццяўляюць сваю валанцёрскую дзейнасць у складзе добраахвотнай групы “Васілёк” (кветка сімвалізуе давер, вернасць і чысціню). Такая работа не аплачваецца, але каштуе намнога больш, чым любыя грашовыя купюры.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *