Праздник в Дольцах

Общество

 

Калі ў нас у сельскім Доме культуры праводзіцца цікавае мерапрыемства, то жыхары Вялікіх Дольцаў і бліжэйшых вёсак з задавальненнем наведваюцца. Так было і ў першай палове гэтага месяца. Работнікі раённага метадычнага цэнтра і аўтаклуба наведаліся да нас у СДК, каб парадаваць забаўляльнай праграмай.

Вяла вечарыну Ірына Клачок. Гучалі лірычныя песні. Вельмі спадабаліся ўсім тыя, якія ўваходзяць у рэпертуар артыста Стаса Міхайлава. А выконваў іх Васіль Рэкуц. Яго запрашалі на сцэну нават на “біс”. Захапляюча спявалі таксама Іна Клімава, Ганна Краўчонак. Забяспечвалі музыкай і гучаннем Юрый Канстанцінаў і Аляксей Клімаў.

Праводзіліся таксама розныя конкурсы. Усе разам спявалі пад караокі песні з назвамі жаночых імён. Мерапрыемства ж прысвячалася жанчынам.

Прыемна тое, што сярод гледачоў былі жыхары Віцебска, Наваполацка, Рагачова, якія прыехалі ў госці. А некаторыя вяскоўцы прыйшлі на мерапрыемства нават усёй сям’ёй. Гэта, напрыклад, чатыры чалавекі сям’і 75-гадовай Інесы Макараўны Рудкоўскай, якія засталіся ў захапленні ад праграмы. Да Любові Трафімаўны Падворнай якраз тым часам прыехалі дзве дачкі з мужамі, прыйшлі ўнук з унучкай са Старога Сяла. Усе і завіталі ў Дом культуры аграгарадка.

Мерапрыемства было платнае, але ніхто на гэта не паглядзеў, усім цікава было атрымаць задавальненне ад праграмы. Яны яго і атрымалі.

 

В.СМАЛЯК,

дырэктар Вялікадолецкага клуба

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *