Туристическая спартакиада

Cпорт

 Турысцка-краязнаўчая работа, школьны турызм з’яўляюцца неад’емнай часткай рэспубліканскай праграмы выхавання падрастаючага пакалення. У паходах і экспедыцыях, на злётах і спаборніцтвах школьнікі ўмацоўваюць здароўе, набываюць навыкі і ўменні, неабходныя ў будучым жыцці.IMG_5443

З мэтай бесперапыннага цыклу ў турысцка-краязнаўчай дзейнасці навучэнцаў на працягу ўсяго навучальнага года і ў канікулярны час ва ўстановах адукацыі раёна аб’яўлена круглагадовая турыяда школьнікаў, якая ўключае шэраг турыстычных мерапрыемстваў.

У рамках турыяды ў сакавіку адбыліся спаборніцтвы па тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях на базе Арэхаўскай сярэдняй школы. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 10 каманд з 8 устаноў адукацыі раёна. Юныя турысты змаглі паспрабаваць свае сілы як у асабістым, так і ў камандным першынстве. Лепшымі камандамі сталі – каманда Арэхаўскай ДАСШ – 1 месца (трэнер В.У.Корань), каманда раённага цэнтра пазашкольнай работы – 2 месца (трэнер В.У.Корань) і каманда Глыбачанскай ДАСШ – 3 месца (трэнер А.А.Бандарэнка). Вызначыліся пераможцы на турыстычнай паласе перашкод і ў асабістым першынстве. У дзяўчынак лепшымі сталі Анастасія Барысавец (Ушацкая ДАСШ, выхаванка гуртка “Велатурыст”), Вераніка Лось (Арэхаўская ДАСШ), Наталля Паўлоўская (Глыбачанская ДАСШ). Сярод хлопчыкаў перамогу заваявалі Сяргей Лёля і Уладзімір Шнітко, якія раздзялілі першае месца, Аляксандр Грысюк стаў другім (вучні Арэхаўскай ДАСШ), а Іван Шугалей (Ушацкая ДАСШ, выхаванец гуртка “Велатурыст”) заняў трэцяе месца.

Турысты нашага раёна прымаюць актыўны ўдзел у адпаведнай абласной турыядзе школьнікаў. У 2009 годзе зборная каманда раённага цэнтра пазашкольнай работы заняла 2 месца ў абласной круглагадовай турыядзе школьні- каў і педагагічных работнікаў. Але нельга спыняцца на дасягнутым. У гэтым годзе мы працягваем актыўна ўдзельнічаць у абласных турыстычных спаборніцтвах і конкурсах. У лютым бягучага года ў фінале завочнага конкурсу на лепшы турыстычны паход “Зведай Радзіму – выхавай сябе” раённым цэнтрам пазашкольнай работы былі прадстаўлены справаздачы чатырох велапаходаў, здзейсненых выхаванцамі гуртка “Велатурыст” (кіраўнік В.У. Корань). Тры велапаходы першай, другой і трэцяй ступені складанасці занялі першыя месцы. Справаздача аб велапаходзе першай катэгорыі складанасці па маршруце Ушачы – Міёры – Браслаў –Ушачы заняла ў абласным этапе конкурсу 2 месца і накіравана для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе.

Напрыканцы сакавіка зборная каманда раённага цэнтра пазашкольнай работы прыняла ўдзел у абласных адкрытых спаборніцтвах па тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях, дзе заняла чацвёртае месца сярод дзесяці каманд-удзельніц.

турыстычныя спартакіяда.

Т.КЛІМАШЭЎСКАЯ,

метадыст цэнтра

пазашкольнай работы.

На здымку:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *