Cпартыўная зала абноўлена

Cпорт

 

альным было пытанне рамонту спартзалы лясгаса, дзе займаюцца школьнікі ў секцыях ДЮСШ, а таксама дарослыя аматары спорту. Падлога літаральна прагіналася ад бегу ўдзельнікаў трэніровак. Раённае кіраўніцтва згаджалася з неабходнасцю абнаўлення памяшкання, але затрымлівалася фінансаванне.

У кастрычніку мінулага года былі выдзелены 15 мільёнаў бюджэтных грошай на рамонт, а 25 мільёнаў пералічылі вясной і летам. Больш пяці мільёнаў атрымана ад раённага цэнтра занятасці, 3,1 мільёна – ад спонсараў, 1,288 мільёна – пазабюджэтных, заробленых уласнымі сіламі, расказаў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С.І.Ціханёнак.

Для папаўнення інвентару атрымана два мільёны рублёў з бюджэту, 4331 тысяча спонсарскіх, яшчэ крыху пазабюджэтных. (Цікава тое, што спонсары забяспечылі і магчымасць паездак нашых спартсменаў на чэмпіянаты свету і Еўропы. Тут сума адлічэнняў складае 8266 тысяч). Так справа пайшла.

Рамонт быў арганізаваны раённым цэнтрам занятасці пры непасрэдным удзеле С.І.Ціханёнка, дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы І.У.Клімашэўскага і яе трэнераў. Хто, як не яны былі зацікаўлены, каб усё атрымалася выдатна.

Нядаўна спартзала стала прымаць аматараў спорту. У памяшканні цяпер светла, утульна. Крыху яшчэ захаваўся пах фарбы і лаку, як сведчанне навізны. Пераходныя колеры радуюць вока. Але галоўнае – заменены лагі і дошкі падлогі з кансервацыяй, выкарыстаннем цэглы і цэменту для надзейнасці, а таксама марылкі. Заменена абіўка сцен драўляным матэрыялам.

Канечне, добра, што знайшліся грошы для далейшага развіцця фізкультурна-спартыўнага руху. У нас у раёне ён існуе, і паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы гэтаму садзейнічае.

Хочацца сказаць яшчэ, што як можна больш жыхароў, канечне, павінны ацаніць падарунак і захапіцца трэніроўкамі. Асабліва важна, каб бацькі паказалі прыклад сваім дзецям, а хто і далучыўся да сына ці дачкі. Зіма. Больш стала часу ў дарослых, і адзін з лепшых спосабаў правядзення вольнага часу – трэніроўкі. Тут раўняцца ёсць на каго. У адноўленую спартыўную залу наведваюцца цяпер як сённяшнія, так і былыя выхаванцы секцый ДЮСШ, а таксама аматары спорту раённага аддзялення «Ахова» на чале з кіраўніком калектыву У.А.Чумаковым, ДРБУ-105 (адказны за фізкультурна-спартыўную работу А.А.Ільіноў), група футбалістаў фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай” (І.А.Коршун), каманда “Ветэран”.

 

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.На здымку:

у час трэніровак.

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *