Состоялся раённый этап первого республиканского чемпионата по игре «Что? Где? Когда?» среди пионерских дружин

В общественных организациях Мир увлечений Наши дети

Інтэлектуальныя гульні даўно паспелі палюбіцца ўшачанам. Вось і днямі ў цэнтры дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап I рэспубліканскага чэмпіянату па вядомай многім гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод піянерскіх дружын. Яго асаблівасцю стала тое, што праводзіўся чэмпіянат у форме сінхроннага адначасовага турніру, гэта значыць, што ва ўсіх куточках краіны мерапрыемства праводзілася ў адзін і той жа час, а камандам-удзельніцам былі прапанаваны аднолькавыя пытанні.

– Атрымаўшы вопыт падобных спаборніцтваў, школьнікі змогуць у будучым удзельнічаць у больш сур’ёзных інтэлектуальных гульнях і паказваць добрыя вынікі, – адзначыла дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Наталля Міхайлаўна Каваленка.

Ад сезона да сезона колькасць каманд застаецца стабільнай. Калі восенню ў інтэлектуальнай бітве ўдзельнічала 9 школ раёна, то ў зімовых гульнях – 8. Прычым правілы не забараняюць удзельнікам з малодшай лігі спрабаваць свае сілы ў старэйшай.

У выніку ўпартай барацьбы перамогу ў зімовых гульнях атрымала каманда «Цімураўцы» з Вяркудскай школы, другое месца – у каманды «Ветразь» з Вялікадолецкай, трэцяе – у “Чамучак” з Кубліцкай. У сакавіку інтэлектуалаў-пераможцаў чакаюць абласныя гульні. Хацелася б таксама падкрэсліць, што прыгаданы чэмпіянат прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

А.ФУТАРМАН, метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *