Жалоб на торговлю не поступало

Общество

Падчас “прамой лініі” з намеснікам старшыні райвыканкама Верай Валер’еўнай Дзямешкай патэлефанавала толькі некалькі чалавек, і пытанні датычыліся развіцця прадпрымальніцтва. У прыватнасці, патэнцыяльныя прадпрымальнікі цікавіліся, ці існуюць абмежаванні на віды дзейнасці, якія ўжо развіты ў раёне, ці засталіся будынкі на берагах азёр, якія можна выкарыстаць для развіцця турызму, і ці плануецца будаўніцтва большага па плошчы рынка.

Па першым пытанні Вера Валер’еўна адказала, што ніякіх абмежаванняў для развіцця малога бізнесу і прадпрымальніцтва не існуе. Рэгістрацыя адбываецца па спрошчанай сістэме нават за адзін дзень, калі гатовы пакет дакументаў. Яна нагадала, што наадварот вітаецца больш шырокае развіццё бытавых паслуг, прамысловасці, турызму, аднак перавага па-ранейшаму надаецца гандлю. У гэтым годзе зарэгістраваны толькі адзін чалавек па аказанні рамонту абутку, а ёсць такія віды паслуг, якія прадстаўлены слаба, напрыклад, рамонт машын, складана-бытавой тэхнікі, памяшканняў.

Што датычыцца невыкарыстоўваемых аб’ектаў на берагах вадаёмаў, то выдатнымі месцамі для развіцця турызму з’яўляюцца памяшканне лазнева-пральнага камбіната ў Глыбачцы Глыбачанскага сельсавета (падведзена вада, электрычнасць), двухпавярховы будынак былой канторы ў вёсцы Слабада, не прададзена пакуль тэрыторыя былога санаторыя “Вечалле”. Акрамя гэтага можна выходзіць на старшынь любога сельскага Савета, на тэрыторыі якіх абавязкова знойдуцца дамы, якія могуць стаць сядзібамі для прыняцця турыстаў.

Што датычыцца будаўніцтва рынка, то за бюджэтныя сродкі яно не прадугледжана. Вера Валер’еўна прапанавала праявіць ініцыятыву і пабудаваць рынак сіламі прадпрымальнікаў, аднаго ці некалькіх. Павінны хутка здавацца ралеты, пабудаваныя ў памяшканні камбіната бытавога абслугоўвання.

А вось адсутнасць скарг па гандлёвым і бытавым абслугоўванні В.В.Дзямешку не здзівіла. Яна паведаміла, што ў апошні час сапраўды не паступае скаргаў ні на якасць хлеба, ні на работу камбіната бытавога абслугоўвання. За зімовы час некалькі скарг датычылася незахавання графіка аўталаўкамі з-за таго, што несвоечасова расчышчаліся дарогі.

Запісала В.КАРАЛЕНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *