Плата государственной пошлины за выдачу разрешения на допуск транспортных средств в дорожном движении

Калейдоскоп Общество Официально Правовая консультация

З 1 студзеня 2014 гада ў Беларусі ўведзены дзяржаўныя пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Па ўсёй тэрыторыі краіны плата ажыццяўляецца ў даход рэспубліканскага бюджэту на адзіны рахунак № 360291319008. Розныя для юрыдычных асоб і грамадзян коды платы: для арганізацый гэта 03005, для фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – 03006.

Падатковым кодэксам прадугледжаны некаторыя льготы у адносінах да:

1. Арганізацый і фізічных асоб за выдачу дазволу ў адносінах транспартных сродкаў, прызначаных для руху інвалідаў. У гэту катэгорыю трапляюць механічныя транспартныя сродкі, абсталяваныя ручным упраўленнем і якія маюць адпаведны запіс у тэхнічным пашпарце.

2. Арганізацый – за выдачу дазволу ў адносінах транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для аказання медыцынскай (у тым ліку хуткай) дапамогі, транспартных сродкаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У гэтых выпадках ільготы дзейнічаюць у адносінах транспартных сродкаў, якія маюць спецыяльную колераграфічную афарбоўку і гукавую сігналізацыю, адпаведны запіс у тэхнічным пашпарце.

Транспартныя сродкі Міністэрстваў абароны, унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў таксама маюць ільготы. Вызваляюцца ад платы і аўтобусы, якія прызначаны для аказання паслуг па перавозцы пасажыраў транспартам агульнага карыстання і ўключаныя ў пералік аўтамабільных перавозчыкаў пасажыраў, зацверджаны Міністэрствам транспарту і камунікацый, якія абавязаны выконваць аўтамабільныя перавозкі (акрамя аўтамабіляў-таксі і маршрутных таксі).

Грамадзян хвалюе, дзе яны могуць аплаціць дзяржаўную пошліну, бо без яе з 1 студзеня транспартны сродак не дапускаецца да праходжання тэхнічнага агляду. Ва Ушацкім раёне і грамадзяне, і арганізацыі могуць гэта зрабіць у РКЦ № 6 г.п. Ушачы аддзялення “Белаграпрамбанк” у г.Полацк, ЦБУ № 221 у г.п. Ушачы філіяла № 216 ААТ “Беларусбанк” у г.Полацк. Для фізічных асоб такую паслугу аказвае таксама гарадское аддзяленне №1 Ушацкага раённага вузла паштовай сувязі і сельскія аддзяленні ААТ “Беларусбанк”.

Нагадаем стаўкі дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, яе кошт прыведзены ў базавых велічынях.

АРГАНІЗАЦЫІ

Легкавы аўтамабіль, які мае дазвольную максімальную масу:

не больш 1 тоны – 5;

больш 1, але не больш 2 тон – 7;

больш 2, але не больш 3 тон – 9;

больш 23 тон – 12.

Прычэп, які мае дазвольную максімальную масу не больш 0,75 тоны – 3.

Грузавы аўтамабіль, аўтамабіль-цягач, сядзельны тягач, якія маюць дазвольную максімальную масу:

не больш 3,5 тон – 15;

больш 3,5, але не больш 12 тон – 20;

больш 12 тон – 25.

Прычэп, які мае дазвольную максімальную масу больш 0,75 тоны – 10.

Аўтобус – 15.

Матацыкл – 1.

ФІЗІЧНЫЯ АСОБЫ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ

Легкавы аўтамабіль, які мае дазвольную максімальную масу:

не больш 1,5 тоны – 3;

больш 1,5, але не больш 2 тон – 5;

больш 2, але не больш 3 тон – 7;

больш 3 тон – 10.

Прычэп, які мае дазвольную максімальную масу не больш 0,75 тоны – 1.

Грузавы аўтамабіль, аўтамабіль-цягач, сядзельны тягач, якія маюць дазвольную максімальную масу:

не больш 3,5 тон – 15;

больш 3,5, але не больш 12 тон – 20;

больш 12 тон – 25.

Прычэп, які мае дазвольную максімальную масу больш 0,75 тоны – 10.

Аўтобус – 15.

Матацыкл – 1.

Л.ПРАШКЕВІЧ, начальнік аддзела ІМНС па Ушацкім раёне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *