Закупочные цены возрастут

Общество

 

 У Беларусі на рэалізацыю праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у 2010 годзе плануецца накіраваць Br66,9 млрд., з іх Br44,3 млрд. – у выглядзе надбаўкі да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю такіх гаспадарак.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання нагадалі, што ў 2010 годзе прынята пастанова Савета Міністраў нумар 227 «Аб некаторых пытаннях развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян». Дакументам зацверджана палажэнне аб парадку выплаты ў бягучым годзе сродкаў рэспубліканскага бюджэту на стымуляванне сельскагаспадарчай прадукцыі, што закупляецца ў грамадзян у асабістых падсобных гаспадарках, у тым ліку на малако базіснай тлустасці ў памеры Br75 за 1 кг, маладняк буйной рагатай жывёлы жывой вагой не большай за 100 кг – у памеры Br1 тыс. за 1 кг, бульбу для прамысловай перапрацоўкі – у памеры Br150 за 1 кг.

БЕЛТА.
 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *