Покупаем поросят

Общество

Такое пытанне задавалі на апошняй сесіі раённага Савета дэпутатаў і адрасавалі яго дырэктару ПУП “Сарочына”. Віктар Пятровіч Сяргееў даў адказ.

— Парасят мы будзем прадаваць на тэрыторыі комплексу па серадах, пачынаючы з 7 красавіка, па папярэдніх заяўках. Запіс ажыццяўляе дыспетчар па тэлефоне 2-59-66, згодна колькасці заявак будзе рэгулявацца паток. Справа ў тым, што мы не можам адначасова задаволіць парасятамі ўсіх жадаючых, аднак за сезон: красавік-май забяспечым імі ўшачан, якія трымаюць гаспадарку. Кошт парасят 16 тысяч 500 рублёў за кілаграм, сярэдняя вага рэалізацыі 8-10 кілаграмаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *