По итогам работы за 2013 год ушачское ОАО «Промкомбинат» оказалось в четвёрке лучших предприятий Беларуси по пошиву спецодежды

Общество

Нядоўна стала вядома, што па выніках дзейнасці за 2013 год Ушацкі прамкамбінат трапіў у чацвёрку лепшых прадпрыемстваў Беларусі, якія займаюцца шыццём спецадзення, і стаў лаўрэатам «золата» ў галіновым вытворчым спаборніцтве!

Рэйтынг прадпрыемстваў складаецца на аснове афіцыйнай статыстычнай і фінансавай справаздачнасці. Месцы вызначаюцца па суме 4 галоўных паказчыкаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці — маштабаў вытворчасці, прыбытковасці ад асноўнай (вытворчай) дзейнасці, эфектыўнасці вытворчасці, сацыяльнай эфектыўнасці і прывабнасці прадпрыемства. Адметна, што па другім і трэцім паказчыках — прыбытковасці і эфектыўнасці вытворчасці — ушацкія прамыслоўцы занялі другое месца сярод усіх прадпрыемстваў адпаведнай спецыялізацыі, якіх у Беларусі, дарэчы, вельмі шмат (да прыкладу, за апошні тэндар на пашыў спецадзення для работнікаў Віцебскага дрэваапрацоўчага камбіната змагаліся 22 удзельнікі).

Дырэктар прамкамбіната Галіна Анатольеўна Грыдзюшка назвала гэты поспех прыемнай нечаканасцю. А на пытанне, якую практычную карысць ён можа прынесці прадпрыемству, адказала наступнае:

— Мы будзем мець права выкарыстоўваць сімволіку лідара ў рэкламных і маркетынгавых мэтах, дэманстраваць свой статус перад кліентамі, партнёрамі і канкурэнтамі. Гэта дасягненне ўсяго калектыву прамкамбіната, якое будзе стымулам у нашай далейшай рабоце.

Н.БАГДАНОВІЧ.

На здымку: галоўны эканаміст Т.А.Яфімава, галоўны бухгалтар Л.А. Дуброўская і дырэктар Г.А.Грыдзюшка праводзяць вытворчую нараду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *