В Ушачском районе на пожаре погиб мужчина

Происшествия

У аўторак раніцай выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Васілевічы Глыбачанскага сельсавета. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца надзвычайнай сітуацыі, драўляны будынак быў ахоплены агнём. У ходзе ліквідацыі пажару пад пластом канструкцый, якія абваліліся, знойдзена абгарэлае цела гаспадара жылля.

Дом моцна пашкоджаны агнём.

Паводле папярэдняй версіі, узгаранне адбылося з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
З пачатку года на Ушаччыне зарэгістравана 15 пажараў, на якіх загінула 2 чалавекі.
Будзьце асцярожныя з агнём, выконвайце правілы бяспекі!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *