В Ушачах по улице Пионерской произошел пожар, вероятной причиной которого стал удлинитель

Происшествия

У сераду ва Ушачах па вуліцы Піянерскай адбыўся пажар. Гаспадары выклікалі выратавальнікаў, аднак да іх прыезду справіліся з узгараннем пры дапамозе падручных сродкаў. Ніхто не пацярпеў, а вось пакой дома істотна пашкоджаны агнём. Па папярэдняй версіі прычынай пажару стала парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і абсталявання, у прыватнасці, кароткае замыканне падаўжальніка. З 22 пажараў, якія сёлета зарэгістраваны ў раёне, 4 адбыліся менавіта па прыгаданай прычыне.

У МНС у чарговы раз нагадалі: не ўключайце ў адну разетку адначасова некалькі электрапрыбораў. Адыходзячы з дому, не пакідайце ў рэжыме чакання” мікрахвалевыя печы, мульціваркі, падзарадныя прылады, ноўтбукі, тэлевізары – выпадкі ўзгарання пакінутых без нагляду, уключаных у сетку, электрапрыбораў штогод складаюць каля 15% усіх пажараў. Перыядычна правярайце спраўнасць электраправодкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *