В суде Ушачского района рассмотрено первое дело о конфискации автомобиля в отношении водителя, который дважды в течении года был задержан за рулём в состоянии алкогольного опьянения

Выясняем ситуацию Калейдоскоп Правовая консультация

Прызнаюся: ні адно судовае пасяджэнне, на якіх даводзілася бываць, не выклікала настолькі супярэчлівыя эмоцыі. На лаве падсудных – Мікалай (імя па этычных меркаваннях зменена), знешні выгляд і паводзіны якога ну ніяк не суадносіліся ў маім уяўленні з вобразам злачынцы. Спакойны, ветлівы, разважлівы. Вінавата апусціўшы галаву, расказваў пра здзейсненае правапарушэнне і, здавалася, нават крыху саромеўся, калі ўдзельнікі пасяджэння зачытвалі яго станоўчыя характарыстыкі з месцаў працы і жыхарства. У той жа час гэты мужчына праігнараваў патрабаванні існуючага заканадаўства, паставіў пад пагрозу бяспеку людзей, сеўшы за руль “падшафэ”. Прычым, зрабіў гэта двойчы на працягу года.

Па-сутнасці, другога і вырашальнага затрымання ў біяграфіі Мікалая магло не быць. Справа адбывалася 14 студзеня. Ведаючы, што за руль сесці не давядзецца (аўтамабіль быў няспраўны), герой нашага аповеду дазволіў сабе крыху выпіць. Праз некаторы час да яго завітаў знаёмы. Пацікавіўшыся прычынамі няспраўнасці транспартнага сродку Мікалая, прапанаваў паспрабаваць буксіроўку. “Можа, адкладзем на заўтра? Не да спеху ж!” – у выхадны для сябе дзень хацеў пазбавіцца лішніх клопатаў мужчына. Аднак у госця знайшліся свае довады: “заўтра буксіра можа не быць, ды і рэзкае пахаладанне сіноптыкі абяцалі – “дызель” твой перамерзне”. Сапраўды, аўтамабіль “ажывіць” удалося. “Цяпер трэба ў гараж ехаць, – працягваў падбухторваць Мікалая таварыш. – Па табе зусім не бачна, што выпіваў!” Садзіцца за руль мужчына не спяшаўся: вярнуўся дадому, крыху адпачыў, паабедаў. Аднак потым усё ж сеў за баранку, вырашыўшы, што недалёкі шлях да гаража ў мікрараёне ПМК-66 цалкам бяспечны і “чысты”. У апошнім, праўда, Мікалай памыліўся – на першым жа скрыжаванні яго спынілі дзяржаўтаінспектары, якія даставілі яго з прыкметамі алкагольнага ап’янення ў бальніцу. Ад праходжання медыцынскага агляду вадзіцель адмовіўся, за што і трапіў пад дзеянне часткі першай артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У ходзе судовага пасяджэння мужчына цалкам прызнаў сваю віну, раскаяўся. Суд прызнаў Мікалая вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на два гады з утрыманнем часткі заробку ў даход дзяржавы, пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў і канфіскацыі легкавога аўтамабіля. Вось колькі каштавала мужчыну яго легкадумнасць…

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *