Ушачане в «Городе мастеров» на «Славянском базаре» смогли удовлетворить запросы самых взыскательных посетителей

Главные темы Мир увлечений Творчество наших земляков Экономика и малый бизнес

На гэтым тыдні работнікі Дома рамёстваў ужо нарыхтоўвалі салому, якая спатрэбіцца для будучых работ і нават уяўлялі, якімі яны будуць. Паколькі са “Славянскага базару” вярнуліся з узнёслым настроем, падбадзёраныя членамі камісіі, якая ацэньвала як афармленне рабочага месца, так і непасрэдна вырабы “Горада майстроў”. “Нас адзначылі як за падачу сябе, так і за разнастайнасць відаў работ, – гаворыць дырэктар Ушацкага Дома рамёстваў Міхаіл Аляксандравіч Багдановіч. – А пазней нават мэтанакіравана шукалі нас, каб набыць карціну Крысціны Кляшчонак, вырабленую ў тэхніцы дэ-купаж, якая была падорана намесніку міністра культуры.”

Сёлета на Горадзе майстроў Ушачы прадстаўлялі не толькі супрацоўнікі Дома рамёстваў, якія прывезлі карціны, вырабы з саломкі, габелены, бісерапляценне і многае іншае, а і ўдзельнікі клуба “Адраджэнне” – сям’я Мурашовых. Яе глава Вячаслаў акрамя традыцыйных работ з дрэва прывёз караняпластыку – натуральныя карані або дрэвы, якія ці цалкам пакідаюцца ў некранутым выглядзе і апрацоўваюцца, ці нешта да іх далучаецца. Сёлета на “Славянскім базары” прысутнічала ўся сям’я Мурашовых. Супрацоўніца Дома рамёстваў Вольга ўдзельнічала і ў асобным конкурсе “Фарбы нябёсаў” у намінацыі “Роспіс па дрэве”, а работы яго ўдзельнікаў былі змешчаны ў выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

Дарэчы, непасрэдна да фестывалю майстрыцы Дома рамёстваў пашылі блакітныя льняныя касцюмы – у нацыянальных традыцыях і без залішніх упрыгожанняў. А работы Ушацкага Дома рамёстваў актыўна распрадаваліся. Ахвотна набывалі госці Віцебска мяккія цацкі і сувеніры з лёну і саломкі, брошкі ў выглядзе васілька, шпількі са стужак, вяночкі і нават вымпел і герб Ушач. Гэта дробныя рэчы, аднак выручка склала 955 тысяч рублёў – практычна палова ад завезенага па кошце і большая частка ад колькасці. Дарэчы, тое, што засталося, можна набыць у падарунак непасрэдна ў Доме рамёстваў, дзе хутка з’явіцца сувенірны магазінчык з такім вось адмысловым творчым таварам, які болей не знойдзеш нідзе.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *