Аграрии ОАО «Агро-Селище» первыми в районе завершили уборку зерновых и зернобобовых культур

Общество Сельское хозяйство

У апошнія гады селішчанскіх аграрыяў на перадавых пазіцыях даводзілася бачыць нячаста. Але сёлета, па ўсім відаць, ім надакучыла роля сераднякоў — працаўнікі прадпрыемства дастойна праяўляюць сябе на ўсіх этапах сельскагаспадарчага года, ну а падчас жніва ўвогуле замацаваліся на верхніх радках раённай зводкі. У сераду ж адбылася знамянальная падзея: ААТ «Агра-Селішча» першым завяршыла ўборку збожжавых і зернебабовых культур — земляробамі ўбрана 865 гектараў з 900 засеяных (на корані засталося толькі 35 гектараў грэчкі, час уборкі якой прыспее толькі ў верасні), намалочана 2162 тоны зерня. Больш за ўсё ўраджайнасцю парадавала азімая трыцікале: атрымана 40,5 цэнтнера з гектара, няблага ўрадзіла і азімае жыта — 27,1. Агульная ж ураджайнасць у гаспадарцы на ўзроўні сярэднераённай — 25 цэнтнераў з гектара. Кіраўніцтва прадпрыемства арганізавала дажынкі, дзе былі ўшанаваны старанныя працаўнікі — праўда, надоўга святкаванне не зацягнулася. Дапамогі селішчанскіх механізатараў чакаюць у суседніх гаспадарках.

Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *