Встреча кандидатов в депутаты в Великих Дольцах


P1150188Жыхары Вялікадолецкага сельсавета ў панядзелак атрымалі магчымасць пазнаёміцца з перадвыбарчай платформай і жыццёвай пазіцыяй адразу двух кандыдатаў у дэпутаты: абласнога Савета – Віктара Пятровіча Сяргеева і раённага – Алены Васільеўны Пашковіч. Спачатку ж расказала пра асаблівасці выбарчай кампаніі, колькасны састаў кожнага Савета, права датэрміновага галасавання, а таксама ахарактарызавала прысутных кандыдатаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Вольга Мікалаеўна Захарэнка.P1150181

Віктар Пятровіч Сяргееў суправаджаў сваё выступленне відэафільмам пра добраўпарадкаванне комплексу. Паступіўшыя да яго пытанні таксама датычыліся прафесійнай дзейнасці, людзі пыталіся пра тое, што робіцца на комплексе, каб зніжаць сабекошт, у прыватнасці чаму не вырошчваецца самастойна зерне, як трэба прымяняць сапрапель у дамашняй гадоўлі парсюкоў, атрымаўся дыялог.

Алену Васільеўну Пашковіч многія з прысутных ведалі па роду прафесійнай дзейнасці, а таксама як старшыню раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Як журналіст, загадчык аддзела сацыяльных праблем, яна разглядала многія жыццёвыя праблемы людзей, пісала пра дастойныя паказчыкі Вялікадолецкай школы і ўчастковай бальніцы. Апошні яе візіт у аграгарадок таксама быў па скарзе нашай падпісчыцы, па сутнасці ўжо разглядаўся зварот выбаршчыцы. На сустрэчы ж яна спынілася на дзейнасці раённай арганізацыі “Белая Русь”, расказала пра тыя добрыя справы, якія ўдалося ажыццявіць разам. Алена Васільеўна не давала ніякіх канкрэтных абяцанняў, акрамя тых, што абавязкова паспрабуе дастукацца ў адпаведныя інстанцыі, каб данесці праблемы выбаршчыкаў. Што асаблівую ўвагу будзе ўдзяляць пытанням барацьбы з п’янствам і дармаедствам, выхаванню дзяцей. Яна лічыць, што прыйсці на дапамогу інспекцыі па справах непаўналетніх і педагогам школ павінна дэпутаты ўсіх узроўняў і грамадскасць. І, галоўнае, што як дэпутат будзе сур’ёзна падыходзіць літаральна да ўсіх пытанняў, якія падымаюць людзі.

Атрымала яна і датэрміновы наказ – наконт аўтобуснага павільёна ў вёсцы Казімірова. Папрасілі выбаршчыкі прынцыповасці пры прыняцці рашэнняў, а таксама абароны інтарэсаў вясковых жыхароў.

В.КАРАЛЕНКА.
 
 
 
 
 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *