Молодые дружинники Ушачского района — одни из лучших в области!

Cпорт Образование и молодежь

Гэтыя хлопцы добра разбіраюцца ў пытаннях права, дакладна ведаюць, як аказаць пацярпеламу першую медыцынскую дапамогу. Разам з ушацкімі міліцыянерамі яны перыядычна выходзяць у рэйды і на дзяжурствы, удзельнічаюць у патруляванні вуліц. Яны — добраахвотныя дружыннікі.

Тое, што маладыя людзі валодаюць выдатнай фізічнай падрыхтоўкай і патрэбнымі тэарэтычнымі ведамі, даказала абласная спартакіяда сярод маладых членаў добраахвотных дружын, якая праходзіла на базе палка патрульна-паставой службы УУС Віцебскага аблвыканкама напрыканцы верасня. Удзел у ёй прыняло 23 каманды з усіх рэгіёнаў вобласці. Дружыннікі выяўлялі мацнейшых у кіданні гранаты, бегу на 100 метраў, комплексе сілавых практыкаванняў, перацягванні каната і іншым.

Каманду Ушацкага раёна на спаборніцтвах прадставілі дружыннікі з УП ЖКГ Аляксей Селявёнак, Аляксандр Волкаў і райкама БРСМ Сяргей Бугай, Дзмітрый Гардзіёнак, Уладзімір Лабань. Хлопцы праявілі добрую згуртаванасць і камандны дух. У спартыўна-прыкладным мнагабор’і яны сталі шостымі, а ў самым складаным этапе — паласе перашкод — чацвёртымі. У агульным заліку каманда членаў добраахвотных дружын Ушацкага раёна заняла ганаровае чацвёртае месца, што на прыступку вышэй, чым летась. І спыняцца на дасягнутым маладыя людзі не збіраюцца — у хуткім часе яны пачнуць падрыхтоўку да наступнай спартакіяды, дзе плануюць увайсці ў лік прызёраў.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *