Впервые в Ушачах прошёл чемпионат республики по гандболу. Физкультурно-оздоровительный комплекс «Юность-Ушачи» принимал спортсменов Витебска и Гомеля

Cпорт

У мінулую суботу ў спартыўным жыцці нашага раёна адбылася знамянальная падзея: упершыню ва Ушачах была праведзена гульня чэмпіяната Рэспублікі Беларусь. Паядынак жаночых гандбольных  каманд “Віцябчанка” і “Гомель” выклікаў вялікую цікавасць у гледачоў, якія практычна запоўнілі залу комплексу “Ушачы-Юнацтва”. І хоць асаблівай інтрыгі ў процістаянні не атрымалася – гамяльчанкі, у складзе якіх некалькі ігракоў нацыянальнай зборнай, адолелі маладую каманду горада на Дзвіне з лікам 14:38 – гледачы з захапленнем паглядзелі гульню, а гандбалісткі і трэнеры засталіся задаволенымі арганізацыяй сустрэчы. Галоўным жа вынікам гэтай падзеі можна лічыць тое, што, як адзначылі на афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі гандбола, “на карце гандбольнай Беларусі з’явілася новая кропка”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *