Благодаря реализации социального проекта «Родная Сторона — детям» в г.п.Ушачи открылась новая мини-футбольная площадка

Cпорт Наши дети

Магчымасць гуляць у футбол на працягу ўсяго года атрымалі юныя ўшацкія аматары скуранога мяча. У сераду на стадыёне Ушацкай сярэдняй школы адбылося ўрачыстае адкрыццё сучаснай міні-футбольнай пляцоўкі са штучным пакрыццём. Будаўніцтва яе стала магчымым дзякуючы рэалізацыі сацыяльнага праекта “Родная сторона – детям”, мэтай якога з’яўляецца стварэнне ўмоў для здаровага ладу жыцця беларускім дзецям і падлеткам, забеспячэнне іх свабоднага доступу да спартыўнай інфраструктуры па месцы жыхарства, рэгулярных заняткаў гульнявымі відамі спорту.Мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю новай пляцоўкі, атрымалася сапраўды ўрачыстым і сабрала шмат удзельнікаў і гледачоў. Яшчэ за гадзіну да пачатку на стадыёне школы было людна. Юныя футбалісты рыхтаваліся да першага матча, а мноства дзяцей скарысталіся магчымасцю сфатаграфавацца з гіганцкім мячом, які прывезлі арганізатары мерапрыемства. На фоне шматгалосай і радаснай дзятвы сур’ёзнасцю і сталым узростам выдзяляўся галоўны інжынер прадпрыемства меліярацыйных сістэм Мікалай Леанідавіч Фядосенка, які крытычна аглядаў аб’ект, на адкрыцці якога не мог не прысутнічаць – менавіта ушацкія меліяратары выконвалі работы па падрыхтоўцы асновы для пляцоўкі. На гэтыя мэты з раённага бюджэту было выдзелена 150 мільёнаў рублёў, а фінансавыя абавязкі па набыцці штучнага пакрыцця, ўзмоцненай агароджы і іх устаноўкі ўзялі на сябе прадстаўнікі СТАА “НТС” (праваўладальніка гандлёвага знаку “Родная сторона”).

Аб тым, што планы па будаўніцтву штучнага міні-футбольнага поля сталі рэальнасцю толькі дзякуючы сумесным намаганням мясцовых улад і арганізатараў праекту, гаварылі ў сваіх выступленнях ганаровыя госці ўрачыстасці. Старшыня райвыканкама Віктар Віктаравіч Родзіч павіншаваў ушачан з адкрыццём яшчэ аднаго знакавага аб’екта, дырэктар Дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Ігар Эдуардавіч Паўлаў выказаў пажаданне каб першыя крокі юных ушацкіх футбалістаў па новай пляцоўцы сталі не толькі пачаткам шляху ў вялікі спорт, але і ў здаровае дарослае жыццё. Непасрэдны ж кіраўнік праекта “Родная сторона – детям” Дзмітрый Цыган выказаў упэўненасць ў тым, што адкрыццё аб’екта дапаможа выявіць новыя таленты, якія вырастуць у зорак узроўню Аляксандра Глеба і Валянціна Бялькевіча.Ганаровае права узняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі капітаны каманд “Вікторыя” і “Юнацтва”, сфарміраваных з выхаванцаў аддзялення футбола дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Хуткацечная таварыская сустрэча на кубкі і прызы арганізатараў праекта дзякуючы адзінаму мячу, забітаму Алегам Манецкім, завяршылася вікторыяй “Вікторыі”. Але трэба адзначыць, што насамрэч гэта быў другі гол, бо перад пачаткам галоўнай сустрэчы спрытным ударам у левую ад варатара “дзявятку” вароты паразіў В.В.Родзіч, якому было даверана права першага сімвалічнага ўдару. “У добрай форме старшыня,” – пракаменціравалі  настаўнікі фізічнай культуры і трэнеры ДЮСШ.

Папярэднічалі ж спартыўным складнікам мерапрыемства традыцыйнае пераразанне стужкі В.В.Родзічам, І.Э.Паўлавым і кіраўніком праекта развіцця гандлёвай сеткі “Родная сторона” па Віцебскім рэгіёне Аляксандрам Анатольевічам Сезенем. Настаяцель храма святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры протаіерэй Вячаслаў асвяціў пляцоўку.Яна мае стандартны памер – 20 на 40 метраў. Сучаснае пакрыццё “штучная трава” захоўвае структуру і колер на працягу многіх гадоў эксплуатацыі і ў рознае надвор’е. Ушацкая пляцоўка стала 34-й у краіне, а ў Віцебскай вобласці да гэтага пабудавана шэсць такіх спартыўных палёў: у Шаркоўшчыне, Гарадку, Віцебску, Оршы, Міёрах і Сянно. Усяго ж на працягу пяці гадоў дзякуючы ініцыятыве СТАА “НТС”, адной з буйнейшых беларускіх кампаній у сферы рознічнага гандлю ў Беларусі з’явіцца 118 сучасных міні-футбольных палёў.

Шматлікія госці змаглі ацаніць штучнае пакрыццё ярка-зялёнага колеру. Прыемна, што многія з іх прыйшлі не з пустымі рукамі – падарункі ў выглядзе спартыўнага інвентару перадалі выхаванцам ДЮСШ прадстаўнікі лясгаса, ПУП “НікСілБуд”, УП ЖКГ, ААТ “Ільюшынскі”. Шмат станоўчых эмоцый вызвала мерапрыемства ў дырэктара санаторыя “Лясныя азёры” І.А.Шыяна, заўзятага аматара спорту, які калісьці пачынаў займацца футболам разам са знакамітым беларускім паўабаронцам Аляксандрам Хацкевічам. І хоць не стаў Ігар Аляксеевіч прафесійным футбалістам, любоў да гульні нумар адзін засталася ў яго на ўсё жыццё. Тым больш здзівіў падарунак ад санаторыя “Лясныя азёры” – валейбольныя і баскетбольныя мячы.

– З намёкам на тое, што пляцоўка гэта не апошняя, – тлумачыў кіраўнік. – Я бачу зацікаўленасць раённай улады да развіцця спартыўнай інфраструктуры і спадзяюся, што мне давядзецца папрысутнічаць яшчэ не на адным адкрыцці спартыўных аб’ектаў у раёне.

Хоць і не ўручаў падарункаў кіраўнік адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны “Віцебск” Сяргей Віктаравіч Сташэўскі, аднак паабяцаў аказаць дапамогу ў абсталяванні асвятлення пляцоўкі і набыцці спартыўнай формы для выхаванцаў ДЮСШ.

Словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна і арганізатарам праекта “Родная сторона – детям” выказалі гаспадары новага аб’екта – дырэктар Ушацкай школы Віталь Іосіфавіч Клімашэўскі і дырэктар ДЮСШ Ігар Уладзіміравіч Клімашэўскі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іна Фёдараўна Сыроўчанка.

Дзіцячыя галасы не змаўкалі на пляцоўцы да позняга вечара. “Класнае поле!” – паказваючы вялікі палец усміхаецца адзін з самых маленькіх футбалістаў Аляксей Броўка. Для яго зусім не істотна, колькі мільёнаў затрачана на будаўніцтва і гэта, напэўна, правільна, бо ўкладаючы ў спорт, мы укладаем у бясцэннае – у здароўе дзяцей, а значыць і ў будучыню.

Д.Раманоўскі.



7 комментариев по теме “Благодаря реализации социального проекта «Родная Сторона — детям» в г.п.Ушачи открылась новая мини-футбольная площадка

  1. Как говорится, вы прослушали официальную версию, а теперь вернёмся к реалиям и голым фактам.
    1. Если строительство футбольной площадки полностью профинансировано «Родной стороной» (а это – факт), то каким боком тут местные власти и прочие структуры и организации, которые поспешили примазаться к мероприятию?
    2. Если господин Шиян такой поклонник спорта, то что ж он отделался таким сиротским подарком? Всем ведь известно, что «Лесные озёра» — главный налогоплательщик района. Могли бы раскрыть мошну и профинансировать какой-нибудь стоящий социальный проект.
    3. Хотелось бы понять, почему частники (которых принять всячески клясть и чморить как жлобов и мироедов) всё таки отжалели копеечку на детишек, а у райнепотреб 😉 торговли нет подобного желания? Ведь цены в их магазинах не ниже, чем у «Родной стороны».

  2. Забыл о попах. Ну, без них сейчас вообще никуда. Как раньше без портретов Маркса-Энгельса-мужа Крупской;)Интересно, на торжественном собрании в ДК по поводу очередной годовщины большевистского переворота попа в президиум посадят или обойдутся первым рядом для почётных гостей?

  3. А открытие здания суда — что с освещением-то делать?

  4. Не побрызгать святой водичкой никак низьзя. Наследники товарища Вышинского (а по факту — Берии и Дзержинского ;)) ну никак не могут без благословения.

  5. Что значит примазаться. Именно местные власти были инициаторами, чтобы площадка появилась у нас, а для этого за районные деньги мелиораторы делали основание под покрытие, которое и финансировала «Родная сторона». Они собираются открыть площадки в каждом районе (118), о построены пока только в 6. Остальным не хочется? Да потому что не постарались как наши власти.

  6. Местные власти не могли быть инициаторами рекламного проекта социальной направленности, которая реализуется сетью «Родная сторона» уже третий год. Сами же написали, что даже в Витебской области реализовано уже шесть площадок, наша седьмая. Фирмачи позвонили, сказали «Пришла очередь вашего района. Хотите?» В исполкоме радостно захлопали в ладоши: «Конечно хотим!!! Давайте бабло».
    150 млн на основание под площадку для мини-футбольного поля? Там что подушка отсыпана из золотоносного песка? Вы реально нас за идиотов держите. На такие бабки можно свайное поле под небоскрёб на болоте отгрохать. Хотя…, наряды закрыть могли и на такую сумму :).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *