Сергеев встречается с избирателями Докшицкого района


У мінулую суботу кандыдат у дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў Віктар Пятровіч Сяргееў сустракаўся з выбаршчыкамі Докшыцкага раёна, жыхарамі – Бярэзінскага і Тумілавіцкага сельскіх Саветаў, якія далучаны да Ушацкай выбачай акругі №26. Гэта звычайная практыка, фарміраваць выбарчыя акругі да неабходнай колькасці выбаршчыкаў.P1150163

Граніцы акруг – умоўныя. Як адзначыла ў сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Вольга Мікалаеўна Захарэнка, на самой справе паміж жыхарамі Ушацкага і Докшыцкага раёнаў не існуе межаў, таму і сустракалі ўшачан цёпла і шчыра. Вольга Мікалаеўна, як давераная асоба, расказвала пра Віктара Пятровіча, ПУП “Сарочына”, а таксама пра раён і яго здабыткі. У трох населеных пунктах праходзілі сустрэчы, і ўсюды Віктар Пятровіч суправаджаў свой расказ відэастужкай пра прадпрыемства, выступала і яго група падтрымкі: самадзейныя артысты, яны ж работнікі жывёлагадоўчага комплексу.

Беразіно – вялікі населены пункт, дзе пражывае больш 425 чалавек, а вось гаспадаркі няма. Усе людзі знаходзяць працу ў двух лясніцтвах, дрэваперапрацоўчым цэху, школе, бальніцы, участку камунгаса. Дарэчы, менавіта апошні аказвае жыхарам паслугі па апрацоўцы агародаў. А вось бульбакапалкі няма, што прымушае жыхароў трымаць коней!

Работнікі вядомага СВК ”Таргуны” збалаваны больш, бо і капалка ім не патрэбна. Менавіта гаспадарка садзіць для сваіх работнікаў бульбу (уласнае толькі насенне) і сее зерневыя, хоць сама не спецыялізуецца на вырошчванні бульбы. Менавіта ў гэты кааператыў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мяфодзьевіча Новікава аб’яднана сем самастойных раней гаспадарак, утрымліваецца 10 тысяч галоў жывёлы і трэць усёй сельскагаспадарчай прадукцыі раёна даводзіцца на долю “Таргуноў”. Але, хоць і ў дастатку жывуць людзі, выдатны клуб, кафэ ў цэнтры, аднак і ў Тумілавіцкім сельсавеце актуальна праблема дармаедства, п’янства, ды і ў калектыве з 586 чалавек не пераважае моладзь.

Літаральна ўсім, хто слухаў Віктара Пятровіча, была зразумела яго жыццёвая пазіцыя і блізкая яго перадвыбарчая праграма. Людзі задавалі пытанні, прасілі насенне кветак і літаральна ўсе дамаўляліся на прыезд у госці, каб уласнымі вачыма пабачыць комплекс і аграгарадок Арэхаўна. Бывала, сумняваліся, ці на самой справе артысты – аператары, механізатары комплексу, а Віктар Пятровіч чэсна гаварыў, што з непрацуючых на комплексе толькі С.У.Мядзведзеў і Т.Д.Барадзёнак. На “ўра” прайшлі сустрэчы нашага кандыдата, ён адказаў на пытанні, усім паабяцаў насенне і запрасіў у госці. Каштоўнай для докшыцкіх жыхароў аказалася ацэнка Віктара Пятровіча, якую даў яму У.М.Новікаў. Ён неаднойчы быў на нашым комплексе, ведае кіраўніка і яго справы, таму і казаў сваім работнікам, што гэта сапраўды дастойны кандыдат, каб прадстаўляць інтарэсы акругі на абласным узроўні.

Развітваліся кандыдат і выбаршчыкі як ужо даўно знаёмыя. І ні адзін раз ім яшчэ сустракацца, разам працаваць для таго, каб дастойней жылі людзі, каб багацей станавіліся не толькі нашы раёны, але і ўся Беларусь.

В.КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *