До 14 января в ушачском музее народной славы будкт проходить выставка работ участников конкурса декоративно-прикладного искусства «Парад новогодних ёлок»

Творчество наших земляков

У музеі народнай славы з 25 снежня праводзіцца конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Парад навагодніх ёлак», на якім прадстаўлена каля 150 работ, вырабленых народнымі майстрамі, вучнямі школ і арганізацыямі Ушацкага раёна. Сярод іх ёлачныя цацкі, сіняя драўляная каза, навагоднія кампазіцыі з самага рознага, часам вельмі нечаканага матэрыялу. Напрыклад, тут і мініяцюрная вязаная ёлачка, і вялікая — з баршчэўніку.

Наведаўшы выставу, вы не толькі атрымаеце задавальненне і адпачнеце, адзін толькі пах сасны чаго варты, але і зможаце прагаласаваць за работы, якія найбольш спадабаліся. І такім чынам дапаможаце вызначыць пераможцаў у трох намінацыях: «Лепшая навагодняя ёлка», «Лепшая навагодняя цацка» і «Лепшы сімвал года». Для гэтага дастаткова на зваротным баку ўваходнага білета напісаць назвы трох конкурсных работ, па адной у кожнай намінацыі. Падвядзенне вынікаў і тэатралізаванае прадстаўленне адбудзецца 14 студзеня. Кошт білета ўсяго 5 тысяч 600 рублёў, для дзяцей — палова кошту. Музей у буднія дні працуе з 9 да 18, у святочныя — з 9 да 17.

В.КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *