Главой исполнительной власти Витебской области стал Николай Николаевич Шерстнёв

Общество Официально

28 снежня адбылася пазачарговая сесія Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, на якой на пасаду старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта быў зацверджаны Мікалай Мікалаевіч Шарстнёў. Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся ў Аршанскім раёне, скончыў зааінжынерны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Узначальваў калгас «Сцяг Перамогі» Аршанскага раёна, быў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага райвыканкама, узначальваў рэспубліканскае аб’яднанне «Белптушкапрам», быў генеральным дырэктарам «1-й Мінскай птушкафабрыкі». У верасні 2014 года быў назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.

* * *

Прэзідэнт Беларусі 27 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Кабякова Андрэя Уладзіміравіча — прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь; Косінца Аляксандра Мікалаевіча — кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Калаура Паўла Уладзіміравіча — старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь; Ліса Анатоля Васільевіча — старшынёй Брэсцкага аблвыканкама; Шарстнёва Мікалая Мікалаевіча — старшынёй Віцебскага аблвыканкама; Даманеўскага Уладзіміра Віктаравіча — старшынёй Магілёўскага аблвыканкама і прыняў шэраг іншых кадравых рашэнняў.

Аргументуючы прынятыя кадравыя рашэнні, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што зрабіў іх, не чакаючы новага года, для таго каб новыя кіраўнікі падумалі над тым, як пачнуць новы год, і адразу ж пасля калядных свят без разварушвання пачалі дзейнічаць. «Экзамен для ўсіх нас — прэзідэнцкія выбары. Усе павінны працаваць так, каб нам народ у папрок не паставіў ніводную з праблем», — падкрэсліў Прэзідэнт.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *