Когда пора открывать виноград?

Калейдоскоп

Хаця на двары яшчэ трымаецца халаднаватае надвор’е, многія садаводы-аматары ўжо цікавяцца, калі адкрываць вінаград ад зімовага ўкрыцця. Бо, як вядома, галоўнае ў гэтай справе – не толькі не паспяшацца, але і не прамарудзіць.

Хаця на двары яшчэ трымаецца халаднаватае надвор’е, многія садаводы-аматары ўжо цікавяцца, калі адкрываць вінаград ад зімовага ўкрыцця. Бо, як вядома, галоўнае ў гэтай справе – не толькі не паспяшацца, але і не прамарудзіць.

Цалкам адкрываць вінаград можна толькі ў тым выпадку, калі тэмпература паветра блізкая да нуля, а рызыка замаразкаў мінімальная. Калі ж іх верагоднасць яшчэ ёсць, адкрываецца толькі вентыляцыя (некалькі адтулін ва ўкрыцці) – здымаюць жа вінаградную “коўдру” пасля прарастання пупышак, з’яўлення зялёнага конусу.

Трэба мець на ўвазе, што застой вады каля галоўкі вінаграду і ўмярзанне лазы ў лёд – недапушчальныя. А таму садаводам, якія толькі збіраюцца пасадзіць на сваім участку гэтую паўдзённую расліну, раю рабіць гэта на ўзвышанасцях. Калі вада ўсё ж з’явілася, трэба выдаляць яе любымі спосабамі: вычэрпваць, рабіць канаўкі.

Пасля таго, як знялі ўкрыццё, усе пашкоджаныя пабегі трэба абрэзаць, а лазу падвязаць на ніжні дрот. Трэба паклапаціцца і пра апрацоўку вінаграду ад захворванняў. Калі на лазе ўтварыліся нарасты няправільнай формы – значыць расліна заражана бактэрыяльным ракам (узнікае пры пашкоджаннях механічным шляхам, марозе). Заражаныя месцы трэба выразаць і спаліць, а месцы зрэзаў апрацаваць 3-працэнтным перакісам вадароду ці 5-працэнтным растворам марганцоўкі, а потым садовым варам. За раслінай, якая перахварэла, неабходна пастаяннае назіранне: пры моцных паліваннях, падкормах арганічным угнаеннем, а таксама на вільготных глебах бактэрыяльны рак на вінаградзе можа абвастрацца.

Каб абараніць расліну ад такіх захворванняў, як антракноз, мільдзью, шэрая гніль, трэба апырскаць лазу і глебу вакол куста бардоскай сумессю. Канцэнтрацыя раствору пры наяўнасці зялёнага конусу на лазе павінна складаць 1 працэнт, калі ж вінаград яшчэ не пачаў свой рост – 3 працэнты. Варта звярнуць увагу на тое, што апырскваць расліну трэба цёплым растворам.

А вось “Эпін”, які абараняе лазу ад замаразкаў, наадварот, разводзіцца ў халоднай вадзе, прычым, дажджавая і адталая для гэтага не падыходзяць. Варта ведаць, што “Эпін” пачынае сваё ўздзеянне толькі праз суткі, таму апрацоўку расліны трэба пачаць за дзень да прымаразку. Працягласць яго дзеяння складае каля дзесяці дзён. Пры моцных замаразках у якасці ўкрыцця вінаграду варта выкарыстоўваць тонкі матэрыял – спанбонд ці лутрасіл, якія мацуюцца да ніжняга дроту прышчэпкамі і фіксуюцца дошкамі.

В.КАВАЛЕЎСКАЯ, галоўны аграном раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *