Реконструкция на трассе Р-46 завершена

Общество

Завершана маштабная рэканструкцыя на трасе Р-46 Лепель-Полацк-мяжа Расіі. Якраз да Дня народнага адзінства дарожнікі Віцебшчыны зрабілі жыхарам рэгіёна добры падарунак і поўнасцю здалі ў эксплуатацыю больш за 60 км важнай для краіны транспартнай артэрыі.

Аўтадарога Р-46, якая пралягае праз Ушацкі раён, з’яўляецца важнай часткай транспартных зносін Беларусі з Расіяй – вядзе ў напрамку партоў Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці. Цяпер яе адрэзак, які злучае Лепель і Полацк, адпавядае 2-й тэхнічнай катэгорыі (апорная здольнасць павялічана да 11,5 тон).

Гэта быў не проста рамонт, а поўная замена пакрыцця дарогі дзеля даўгавечнасці, камфорту і бяспекі. Будаўнікі перапрацавалі каласальны аб’ём грунта – амаль 3 млн кубаметраў, выкладзена звыш 418 тысяч тон асфальтабетону, наноў пабудаваны сучасныя масты працягласцю 200 метраў. На трасе ўстаноўлена больш за 700 новых апор асвятлення, абсталяваны 54 новыя аўтобусныя прыпынкі, пракладзена каля 5 кіламетраў тратуараў, на палатно нанесена даўгавечная пластыкавая разметка, зроблена 30 км бар’ернай агароджы і 47 км сеткі ад дзікіх жывёл. Абсталявана сістэма маніторынгу руху і відэаназірання. Істотна змяніўся ўчастак аўтадарогі ў Сарочыне: зроблена добраўпарадкаваная кальцавая развязка, 4 новыя аўтобусныя прыпынкі (на здымку).

Прапускная здольнасць аўтадарогі павялічылася ўдвая, на аб’ект затрачана каля 360 мільёнаў рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *