Всемирный день охраны труда

Общество

28 красавіка адзначаўся Сусветны дзень аховы працы. Ва Ушацкім раёне ў 2009 годзе ў параўнанні з 2008-м значна зменшыўся вытворчы траўматызм як з цяжкім (2008 – 2, 2009 – 0 выпадкі), так смяротным (2008 – 2, 2009 – 1) зыходам. Трэба сказаць, што змянілася ў лепшы бок работа па ахове працы з увядзеннем сістэмы кіравання аховы працы на аснове нацыянальнага стандарту ў такіх арганізацыях як філіял ДРБУ-105 і ДЛГУ “Ушацкі лясгас”.

На аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю аховы працы кожны год вядучыя пазіцыі займае філіял ДРБУ-105 (дырэктар Г.А.Глінскі, інжынер па ахове працы В.Р.Каваленка), прызнаны лепшымі ў сваёй намінацыі па выніках 2009 года ПУП “Сарочына” (дырэктар В.П.Сяргееў, інжынер па ахове працы І.І.Сіпко). Такія вынікі дасягнуты дзякуючы пастаяннай добрасумленнай рабоце, адказнасці і прынцыповасці.

Сумесная работа па ўдасканаленні прававой базы ў вобласці аховы працы і ўзмацненні працоўнай дысцыпліны дазволіла павысіць узровень бяспекі выконваемых работ і ў цэлым забяспечыць ахову жыцця і здароўя работнікаў.

У сувязі з Сусветным днём аховы працы хачу пажадаць усім кіраўнікам і спецыялістам поспехаў у нялёгкай, але патрэбнай рабоце па забеспячэнні бяспечных і спрыяльных умоў працы, далейшых творчых дасягненняў у рашэнні пытанняў аховы працы, невычарпальнай энергіі і дабрабыту.

Д.ХАДАН,

галоўны спецыяліст упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны Ушацкага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *