Очищают ли водопроводы в сельских населённых пунктах Ушаччины?

Ваш вопрос - наш ответ

Ці праўда, што існуе пэўны графік ачысткі водаправодаў у сельскіх населеных пунктах? Калі гэта так, то ці плануецца такая ачыстка ў вёсцы Дубраўка?

Адказаць на гэтае пытанне мы папрасілі начальніка водаправодных і каналізацыйных сетак Людмілу Леанідаўну ШЛЮБСКУЮ.

– Так, кожны год нам даводзіцца заданне з вобласці і мы складаем графік ачысткі водаправодаў у сельскіх населеных пунктах. Яна праводзіцца ўсюды, дзе ёсць нашы водаправоды і воданапорныя вежы, пры дапамозе кампрэсара пад ціскам. У залежнасці ад працягласці і засмечанасці гэтая працэдура займае ад некалькіх гадзін да двух­трох дзён. Звычайна падобныя работы пачынаюцца ў маі і прадаўжаюцца да кастрычніка. Калі маецца вострая патрэба і дазваляе надвор’е, то прыступаем да работ і раней. Сёлета ачыстка ўжо праведзена ў Астравенцы, а ў Дубраўцы мы плануем ажыццявіць яе ў красавіку.

Безумоўна, такая ачыстка дае пэўны эфект і значна паляпшае якасць вады, аднак не можа змяніць хімічны састаў, не выдаліць, напрыклад, непрыемны пах. Таму, каб стопрацэнтна быць спакойным за якасць ужываемай вады, грамадзянам мэтазгодна выкарыстоўваць ачышчальныя фільтры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *