Квартет «Вдохновение» с участием шоу-балета «Сенсация» порадует ушачан новыми песнями и номерами в праздничный день 1 Мая

Общество

Апошнім часам работнікі Раённага цэнтра культуры ледзь паспяваюць пераклейваць афішы на рэкламных слупах – такім насычаным рэпертуарам песціць ушацкага гледача канцэртная вясна. Выканаўцы ж, аб якіх мушу весці гаворку, на мой погляд, па сваім вакальным майстэрстве і патэнцыяле дадуць фору многім зорным персонам айчыннай эстрады. Яны аднолькава бездакорна выконваюць музыку самага шырокага дыяпазону: ад духоўных харалаў а­капэла да лёгкіх эстрадных кампазіцый. Таму білетамі на сольны канцэрт народнага квартэта “Натхненне” з удзелам шоу­-балета “Сенсацыя”, які адбудзецца на сцэне РДК у святочны дзень 1 Мая, многія ўшачане запасліся загадзя.

Як жа ўзнікла супрацоўніцтва ўшацкага калектыву з пастаяннымі ўдзельнікамі галоўных канцэртаў “Славянскага базару ў Віцебску”, харэаграфія якіх упрыгожвала нумары Крысціны Арбакайтэ, групы “Прэм’ер Міністр”, Аляксея Хлястова, Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай?

– Наша знаёмства адбылося зусім нядаўна: “Натхненне” запрасілі для ўдзелу ў святочнай праграме, якая ладзілася з нагоды 8 Сакавіка ў канцэртнай зале “Віцебск”. Шоу-­балет “Сенсацыя” павінен быў выбраць адзін нумар праграмы, да якога падрыхтуе харэаграфічнае суправаджэнне. Папярэдне прагледзеўшы запісы, кіраўнікі калектыву Алена Бруева і Раман Быкаў спыніліся на нашай песні “Завеі”. Нумар атрымаўся цудоўным, і размаўляючы пазней за кулісамі, мы вырашылі зрабіць эксклюзіўны сумесны канцэрт для ўшачан, – расказваюць удзельніцы “Натхнення”.

Спецыяльна для выступлення перад землякамі Жана Савіцкая, Алена Сазонава, Алеся Іўліева і Ірына Коршун падрыхтавалі шэраг новых нумароў (іх у праграме будзе амаль палова). Убачаць гледачы на дзяўчатах і новыя касцюмы, якія яны спецыяльна набылі для гэтага канцэрта.

Выступленне ва Ушачах стане для спявачак стартам канцэртнага марафона, які чакае наш запатрабаваны калектыў у бліжэйшы час. Ужо праз тыдзень “Натхненне” зноў будзе радаваць жыхароў і гасцей абласнога цэнтра падчас святочнага дзейства, прысвечанага 70­годдзю Вялікай Перамогі, у пачатку чэрвеня запланаваны ўдзел у рэспубліканскім фестывалі “Маладзечна­2015”, а ў канцы – у міжнародным конкурсе духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Мы ж з вамі можам першымі атрымаць асалоду ад віртуозных спеваў квартэту і сваімі шчырымі апладысментамі аддзячыць дзяўчат за беззаветную адданасць музыцы і праслаўленне сваёй малой радзімы.

У тых, хто не зможа трапіць на канцэрт, ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю “Натхнення”, паглядзеўшы знятую тэлекампаніяй “Арт­відэа” ў сёлетнім лютым праграму “Культура Віцебшчыны”, у якой ёсць сюжэт пра ўшацкі народны калектыў і дзіцячую школу мастацтваў. Гэтае відэа можна знайсці ў інтэрнэце на рэсурсе “ю­туб” або на сайце газеты “Патрыёт”.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



1 комментарий по теме “Квартет «Вдохновение» с участием шоу-балета «Сенсация» порадует ушачан новыми песнями и номерами в праздничный день 1 Мая

  1. Здравствуйте. Скажите пожалуйста, где можно найти какие-либо аудио/видео записи квартета «Вдохновение»? Может у них группа во вконтакте есть?
    Сам я в ваших краях никогда не был, послушал их случайно в Полоцке в 03/06/2012, в душу запали, ищу вот периодически

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *