Стали октябрятами

Общество

Прыемна гаварыць аб тым, што з даўняга часу і па сённяшні дзень існуе добрая і светлая традыцыя прымаць маленькіх школьнікаў у акцябраты. Ва ўсе часы арганізацыя дапамагала дзецям стаць сапраўднымі грамадзянамі, вучыла справамі і ўчынкамі прыносіць карысць.Нядаўна тыдні 15 другакласнікаў Ушацкай школы сталі акцябратамі. Піянеры, члены гуртка “Клуб піянерскіх навук”, які дзейнічае пры Ушацкай школе пад кіраўніцтвам Г.А.Даўгаполавай першы год, падрыхтавалі для сваёй будучай змены святочнае мерапрыемства. Правялі з імі цікавыя і займальныя гульні, разам адгадвалі загадкі, праверылі свае веды па гісторыі Ушаччыны.

Ва ўрачыстай абстаноўцы піянеры прышпілілі другакласнікам сімвал і абавязковы атрыбут акцябрат – чырвона-зялёны значок. А таксама падарылі кожнаму пісьмовыя віншаванні.

Акцябраты ў сваю чаргу паабяцалі быць добрымі і справядлівымі, старанна вучыцца і рабіць карысныя справы, паважаць старэйшых.

В.ПОЛАЗАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *