На посевной в «Кубличах»

Сельское хозяйство

 P1150128Чым асаблівая гэтая пасяўная для кублічан? Акрамя паступлення новай тэхнікі яшчэ і іншымі ўмовамі харчавання. Памяшканне старой сталовай зачынена, а перабазі- равалася яна ў былы дзіцячы сад, дзе канечне, намнога лепшыя ўмовы і для абедзеннай залы, і для харчовага блока. Там мы і засталі за прыгатаваннем падвячорка повара Святлану Аркадзьеўну Лабёнак і памочніка повара Вольгу Віктараўну Кляпец. Жанчыны прыступілі да работы з пачаткам пасяўной, таму зараз абжываюць новае месца і прывыкаюць да новай работы, якая адрозніваецца ад хатняга штодзённага абавязку толькі аб’ёмамі.  

Што яшчэ прасцей – не трэба ламаць галаву з чаго гатаваць. Гаспадарка забяспечвае прадуктамі, а асноўны кампанент любога абеда, канечне, мяса. Мужчынам, занятым на сяўбе ўвесь дзень, трэба добра падсілкавацца. Вось і сёння на падвячорак тушаная капуста з мясам – страва, добра знаёмая гаспадыням.

Многае трэба падрабіць у памяшканнях, каб яны сталі ўтульней, набыць тыя ж сурвэткі на сталы ў зале, дзе і сёння харчуюцца работнікі, не занятыя ў полі, абнавіць шпалеры. Аднак літаральна ўсе адзначаюць, наколькі палепшыліся ўмовы і для харчавання работнікаў, і для повараў.

На здымку: С.Лабёнак, В.Кляпец.
 
 


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *