Детей и подростков района обслуживает четыре педиатра

Здравоохранение

Зараз дзяцей і падлеткаў раёна абслугоўвае чатыры педыятры. Такое было толькі ў пачатку працы добра вядомых усім мамам Ніны Васільеўны Літвінавай і Святланы Іванаўны Ерашовай. “Праўда, і дзяцей тады было ў разы болей”, – прыгадваюць вопытныя педыятры. Яны дапамагаюць асвойвацца з работай маладым спецыялістам Таццяне Бумажэнка і Кацярыне Наўцэні. Дзякуючы зменшанай нагрузцы цяпер кожны дзіцячы ўрач працуе на стаўку. Гэта, бадай, адзіны профіль, дзе бальніца поўнасцю ўкамплектавана кадрамі.

На здымку: Анастасія Мамонава, Кацярына Наўцэня, Таццяна Бумажэнка, Вольга Станько, Ніна Літвінава, Святлана Ерашова.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *