Поздравленья «Патрыёту»

Общество

 Кожны з нас ведае, што газета не змагла б існаваць толькі на журналісцкіх матэрыялах. Жывую плынь на яе старонкі ўносяць нашы пазаштатныя аўтары, работнікі розных сфер раёна. Сваімі ўражаннямі ад супрацоўніцтва з газетай дзеляцца некаторыя з іх. 

Н.ГАРДЗІЁНАК, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама:

– У мяне самая цесная сувязь з раённай газетай. Тыя матэрыялы, якія мы рыхтуем разам з журналістамі, выконваюць арганізатарскую і прапагандысцкую функцыі. А гэта выпускі “Маладзёжнага праспекта” і іншыя. На старонках “раёнкі” расказваецца аб моладзі, маладых сем’ях, ідзе абмеркаванне праблем, якія хвалююць іх. Інфармацыя падаецца аб’ектыўна. Асвятляецца маладзёжная палітыка ў разрэзе нашага раёна. У будучым хочацца, каб актывізаваліся пярвічныя маладзёжныя арганізацыі ў плане падачы інфармацыі аб сваёй дзейнасці.

А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар РАУС:

– Мы пастаянна інфармуем насельніцтва праз газету аб прафілактычных мерапрыемствах, акцыях па папярэджанні правапарушэнняў, а калі яны здзейснены, то расказваем аб тым, што адбылося, каб насцярожыць жыхароў раёна, прымусіць быць уважлівымі на дарогах. Матэрыялы на тэму аб бяспецы дарожнага руху супрацоўнікамі газеты змяшчаюцца аператыўна, з разуменнем праблемы. Ніколі не было адмовы з боку журналістаў і на просьбы аб правядзенні сумесных рэйдаў.

М.ХРАМЁНАК, намеснік старшыні райспажыўтаварыства па кадрах і ідэалагічнай рабоце:

– Мяне прыцягвае раённая газета магчымасцю маральнага заахвочвання нашых работнікаў, якія непасрэдным чынам служаць жыхарам раёна і якія заслугоўваюць добрых слоў. Канечне, наша сфера навідавоку, таму зрэдку знаходзім на старонках газеты і крытыку ў свой адрас. Зразумела, што гэта не радуе, але з’яўляецца штуршком да паляпшэння работы.

А.МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса райвыканкама:

– Мая мэта супрацоўніцтва з газетай – растлумачэнне чытачам шлюбна-сямейнага заканадаўства. Ведаю, што заметкі, якія зыходзяць ад маёй службы, блізкія людзям, бо датычацца і нараджэння дзіця, і заключэння шлюбу, і юбілейных вяселляў. А колькі яшчэ розных момантаў ахопліваю ў сваіх тлумачэннях. Тое ж устанаўленне бацькоўства, напрыклад. Ёсць аспекты, ад якіх залежаць лёсы людзей. Што можна было б зрабіць без газеты? Хочацца яшчэ сказаць, што журналісты ніколі не адмаўляюць, а ў нас жа праводзяцца ўрачыстасці ў большасці па выхадных. Мы робім адну агульную справу.

Сама цікаўлюся інфармацыяй і больш грунтоўнымі матэрыяламі, якія публікуюцца па розных іншых тэмах.

К.ГАЙКО, студэнтка Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава:

– Хачу быць журналістам, таму імкнуся выдзеліць час для напісання заметак у газету, каб практыкавацца. Са школы пачала такое супрацоўніцтва, тады пісала ў асноўным пра школьныя справы. Цяпер бачу новыя для сябе тэмы. У мяне добры кантакт з журналістам, атрымліваю кансультацыі, парады ў прафесійным плане, прыемна паразмаўляць і проста аб жыцці. Маладосць жа – такая пара, калі ўпітваеш ад старэйшых новае і новае.

Г.СУРВІЛА, былы галоўны бухгалтар калгаса імя Кірава:

– Газета наша раённая – нібы энцыклапедыя жыцця раёна. Па ёй сачу за развіццём Ушаччыны, знаходзячыся на заслужаным адпачынку. Чытаю ўсё, у тым ліку аб’явы, віншаванні. Раблю падшыўкі. Спрабую і сама пісаць. Друкавала ў “Патрыёце” свае вершы, а цяпер узялася пісаць пра цікавых людзей, бо сама з задавальненнем чытаю такія замалёўкі. На мой погляд, чым больш аўтараў у газеты, тым яна больш змястоўная.

Запісала Г.ВАРАТЫНСКАЯ
 
Добры дзень, паважаная рэдакцыя газеты “Патрыёт”!

У дзень вашага прафесійнага свята хочацца некалькі слоў сказаць аб вашым творчым калектыве. Асабіста для мяне раённая газета – самае любімае, самае доўгачаканае, цікавае, карыснае, павучальнае выданне. Трымаю ў руках свежы нумар і з нецярпеннем прачытваю кожны радок. Даступныя і актуальныя ўсе публікацыі. Тут можна знайсці інфармацыю аб палітыцы, эканоміцы, прачытаць артыкулы на прававую тэму, скарыстацца карыснымі парадамі. Асаблівую цікавасць выклікаюць матэрыялы аб людзях раёна, іх цікавых лёсах. Не стамляешся здзіўляцца, якія незвычайныя, дзіўныя, мужныя і таленавітыя людзі жывуць на Ушаччыне.

Ад усёй душы хачу падзякаваць усяму калектыву газеты за творчую і такую карысную, патрэбную для чытачоў працу. Ваш калектыў – маленькі ды ўдаленькі, да таго ж дружны, з’яднаны, старанны. У кожнага журналі- ста свой стыль, свая форма напісання, ад таго газета і падаецца нам, чытачам, такой незамянімай. Асобныя матэрыялы запамінаюцца на ўсё жыццё.

Жадаю ўсім “патрыётаўцам” здароўя, творчых поспехаў, натхнення і святочнага настрою.

З павагай,

С.ВАСІЛЕЎСКАЯ,

в.Казімірова.

Мой лёс цесна і непарыўна звязаны з Ушацкім раёнам. У вёсцы Глыбачка Глыбачанскага сельсавета я жыў і працаваў больш шасцідзесяці гадоў – з 1944-га па 2008-ы год. Любімую раённую газету “Патрыёт” выпісваю і чытаю пастаянна з 1957 года. У мінулым годзе сталася так, што па сямейных абставінах я пераехаў у горад Полацк. Але, нягледзячы на гэта, не расстаўся з “Патрыётам”, працягваю выпісваць, каб даведацца пра навіны, падзеі, людзей не толькі роднага мне Глыбачанскага сельсавета, а і ўсяго раёна, гэтага цудоўнага краю. Мяне цікавіць усё, што адбываецца тут, газета якраз і дае мне змястоўную інфармацыю.

Я вельмі паважаю працаўнікоў сяла, якія шмат сіл аддаюць такой адказнай і цяжкай справе, работні- каў сферы аховы здароўя, школ, гандлю, усіх, хто працуе, робіць уклад у развіццё агульнай справы, прыносіць карысць нашаму раёну. І я рады, што аповед пра іх знаходзіць адлюстраванне на старонках газеты “Патрыёт”.

Шчыра жадаю супрацоўнікам рэдакцыі, а таксама ўсім, хто працуе на карысць роднага Ушацкага раёна, поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

П.ШЧАРБАКОЎ,

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *