Районный субботник

Общество

  PICT0006Толькі нядаўна прайшоў рэспубліканскі суботнік, на ім нямала зроблена, у тым ліку і па добраўпарадкаванні. Аднак работы ў гэтым напрамку можна весці бясконца – навядзенню прыгажосці няма мяжы. А таму 1 мая, у Свята працы, людзі выйшлі яшчэ на адзін – раённы суботнік. Мэта яго акрэслена дастаткова канкрэтна – добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан паркаў, сквераў, іншых зон масавага адпачынку, праезнай часткі вуліц, тратуараў Ушач і іншых населеных пунктаў.

І вынік не заставіў сябе чакаць. Можна сцвярджаць, што месцы, дзе папрацавалі людзі, набылі больш цывілізаваны стан. Прыемна паглядзець, які выгляд набыла абочына дарогі на Сарочына, наведзены парадак на могілках паблізу касцёла, рамантаваліся і фарбаваліся агароджы, апошнія штрыхі наводзіліся ля помніка загінуўшым воінам і партызанам у райцэнтры (на здымку). Такім жа чынам вяліся работы і на іншых аб’ектах раёна, многія былі заняты на сваіх рабочых месцах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *