На планёрке у руководителя района

Общество

 Вытворчую нараду старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак пачаў з пытання падрыхтоўкі да 65-годдзя Вялікай Перамогі.

Намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская падвяла папярэднія вынікі зробленага, падзякавала кіраўнікоў арганізацый, устаноў, школ за мэтанакіраваную работу па выкананні мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання гэтага юбілею. Ні адна просьба ветэранаў не засталася без ўвагі органаў улады. Ужо зараз прыведзены ў парадак помнікі тым, хто загінуў, абараняючы Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да 9 мая 206 удзельнікаў вайны атрымаюць юбілейныя медалі “65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945г.г.”.

Праграма ўрачыстых мерапрыемстваў, якія намечаны на 9 мая, будзе апублікавана ў газеце “Патрыёт” 8 мая.

Працягваецца добраўпарадкаванне райцэнтра і населеных пунктаў раёна. У сувязі з будаўніцтвам тратуараў па вуліцы Камсамольскай будзе часова перакрыты рух транспарту па ёй, які будзе перамяшчацца праз цэнтральную плошчу.

Навядзенне парадку абапал цэнтральных дарог – задача дарожных службаў і лясгаса.

Сельскія працаўнікі заняты сяўбой яравых культур, а таму кіраўнік раёна звярнуў асаблівую ўвагу райсельгасхарча на арганізацыю кантролю за якасцю работ.

Трэба рыхтавацца да прыёму новага ўраджаю, а таму да 20 мая запатрабавана закласці фундаменты для мантажу трох зернесушылак.

Пастаўлена задача неадкладна выгнаць жывёлу на пашы, а праз 2-3 дні арганізаваць яе кругласутачную пасьбу.

Ф.ВОЛАХ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *