С наступлением отопительного сезона увеличивается количество пожаров. Не игнорируйте правила безопасности!

Cлужба-101

З надыходам ацяпляльнага сезона павялічваецца і колькасць пажараў. У Ганцавіцкім раёне з-за шчыліны ў печы загарэўся жылы дом, гаспадыні якога ўдалося выратавацца толькі дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку. У Кіраўскім раёне прычынай пажару стала адкрытая дзверца топкі, суседзі своечасова выратавалі гаспадыню. А ў Полацку па той жа прычыне – з топкі выпалі вуглі – загарэўся дом, у агні загінуў мужчына.

Па статыстыцы, кожны пяты пажар адбываецца менавіта з-за парушэння правіл пажарнай бяспекі пры выкарыстанні  пячнога ацяплення. Многія печы топяць ледзьве не кругласутачна, а таму яны  і не вытрымліваюць накалу. Але саграваюцца грамадзяне не толькі з дапамогай печаў, а і электраабагравальнікаў, нярэдка парушэнне іх эксплуатацыі таксама прыводзіць да пажару.

Каб пазбегнуць бяды, не ігнаруйце правілы пажарнай бяспекі, таксама падумайце і пра ўстаноўку аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які дапаможа выявіць пажар на ранняй стадыі і захаваць ваша жыццё.

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *