Пожарной службе Беларуси — 165 лет

Cлужба-101

Беларуская пажарная служба вядзе сваю гісторыю з сярэдзіны XIX стагоддзя.

25 ліпеня 1853 года Мінскае губернскае праўленне і гарадская дума прыняла рашэнне аб стварэнні пажарнай часці. У яе склад увайшоў 51 чалавек. У гэты ж час першыя пажарныя часткі з’яўляюцца ў Віцебску, Магілёве і іншых беларускіх гарадах. Так, барацьба з агнём з павіннасці стала справай дзяржаўнай. А сёння яна здольная выконваць увесь спектр аварыйна-выратавальных работ: ад ліквідацыі пажараў да аварый на нафта- і газаправодах. На ўзбраенні выратавальнікаў сучасныя сродкі пажаратушэння і маніторынгу надзвычайных сітуацый. За доўгія гады ў структуры змянілася многае, але прызначэнне засталося ранейшым – заўсёды ісці на дапамогу.

Надзейны тыл нашых выратавальнікаў

Штодня нашых выратавальнікаў дома чакаюць блізкія людзі, надзейны тыл, які пасля нялёгкіх будняў акружае сваёй цеплынёй і ўвагай. Напярэдадні прафесійнага свята мы папрасілі родных расказаць пра сваіх герояў.

Аляксей Шустроў: “Так склалася, што мы з братам Мікалаем абралі для сябе адну прафесію, скончылі Гомельскі камандна-інжынерны інстытут і працуем на аднолькавых пасадах – начальнікамі каравулаў, толькі ён ва Ушачах, а я ў нашым родным Шуміліне. Брат служыць на працягу шасці гадоў, а я толькі другі, аднак не раз нам даводзілася сапернічаць на спартыўных спаборніцтвах і конкурсах прафмайстэрства. Да яго парад, у тым ліку службовых, я заўсёды прыслухоўваюся. Падставы ж ім ганарыцца і на яго раўняцца ёсць: падчас вучобы ў інстытуце Мікалай уваходзіў у склад роты ганаровага каравула, на яго рахунку ўжо не адно выратаванае жыццё, яго імя заносілася на раённую Дошку гонару”.

Кацярына Раманоўская: “Быць жонкай пажарнага – адначасова і гонар за мужа, што ён дапамагае людзям у бядзе, і трывога за яго, бо ведаю, што часам ён рызыкуе сваім жыццём для выратавання чужога! Праважаючы на службу, кожны раз жадаю яму сухіх рукавоў! Да таго ж Андрэй у нас і выдатны спартсмен, удзельнічае ва ўсіх спаборніцтвах, выкладваецца на ўсе 100 працэнтаў, каб займаць першыя месцы. Вольны ад службы час мы стараемся правесці разам, з дзецьмі прагуляцца па нашым пасёлку або выехаць куды-небудзь на прыроду! Падтрымаць сёння нашага тату на ўрачыстым мерапрыемстве, на жаль, не атрымаецца, але мы з дачушкамі Ксюшай і Машай будзем яго чакаць і віншаваць са святам дома.

Анастасія Бараніч: “Калі муж Андрэй на дзяжурстве, заўсёды крыху хвалююся, а калі ведаю, што ён выехаў на пажар, – яшчэ больш, але стараюся думаць толькі пра добрае. Хоць наша сям’я яшчэ маладая, ёсць у нас і сямейная традыцыя, звязаная са службай: штогод разам ездзім на абласны турыстычны злёт МНС. Ужо чатыры разы абаранялі гонар ушацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях на кантрольна-турыстычным маршруце, а таксама эстафетах і іншых конкурсах”.

Іван Харытонавіч Басуеў: “З пажарнай службай звязалі свой прафесійны шлях мае сыны Руслан і Мікалай. Часам на душы трывожна, асабліва, калі чую ці бачу, што едуць на выклік пажарныя машыны. Але моцным хлопцам гэтага дружнага калектыву пад сілу спраўляцца нават з самымі складанымі сітуацыямі – патушыць агонь, выратаваць рыбалова… Поспехам Руслана і Мікалая і службы ў цэлым заўсёды радуюся. Мае сыны аматары здаровага ладу жыцця, прыхільнікі футбольных баталій, а я – іх верны фанат. Да прафесіянальнага свята нават напісаў верш, у якім ёсць такія радкі:

Хочу, чтобы каждый из вас был здоров,

А также желаю сухих рукавов!

Бывает, мне снятся тревожные сны,

Поскольку средь вас – и мои есть сыны…

Здесь крепкие парни, всегда вы дружны,

Такие вот люди народу нужны!”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *