Чипсы из ушачского картофеля. ЧУП «Лесневщина» поставила компании «Онега» более 60 тонн картофеля

Общество

Больш 60 тон бульбы элітных сартоў для кампаніі “Анега” паставіла сёлета ПУП “Ляснеўшчына”. Вытворчасць чыпсавай бульбы, у адрозненні ад сталовай, з’яўляецца вышэйшым “пілатажам”, бо тут патрэбны асобыя сарты, правільная форма, невялікі памер клубняў і мінімальнае ўтрыманне цукру ў іх. Як адно з абавязковых патрабаванняў – адсутнасць захворванняў, экалагічная чысціня сыравіны. Таму бульбу сартоў “Вердзі” і “Маг” у ПУП “Ляснеўшчына” вырошчвалі пад пастаянным кантролем спецыялістаў кампаніі-заказчыка. А не вельмі высокая ўраджайнасць у значнай ступені абумоўлена адказам ад унясення ўгнаенняў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *