Какие сюрпризы подготовило Ушачское райпо для своих покупателей накануне Нового года?

Общество

На “прамую лінію” са старшынёй праўлення райспажыўтаварыства Л.А.Долгай паступіла толькі адно тэлефанаванне. Жыхарка вёскі Строкты дзякавала за выдатную работу аўтамагазіна – і тавару дастаткова, і абслугоўванне выдатнае. Выказала жанчына толькі дзве просьбы. Па-першае, прасіла, каб меншай была фасоўка тавару – а то паўбатона каўбасы для яе замнога, адзінокапражываючым найлепшай была б фасоўка па 300 грамаў. Па-другое, прасіла, каб была ў аўтакрамах смятана не толькі Лепельскага малочна-кансервавага камбіната, але і таннейшая, напрыклад, “Брэст-Літоўская”.

– Будзем фасаваць тавар меншай вагой. І малочная прадукцыя па аўтамагазінах, пры яе наяўнасці, будзе розных заводаў. Але паколькі прыярытэт за сваімі вытворцамі – Лепельскім і Полацкім малаказаводамі, то і працэнтныя суадносіны ў гандлёвай сетцы іх тавару большыя.

Карыстаючыся выпадкам, мы запыталіся ў кіраўніка арганізацыі, якія сюрпрызы рыхтуе Ушацкае райспажыўтаварыства для ўшачан напярэдадні Новага года.

– Мы ўжо давалі рэкламу аб продажы тавараў з 10-працэнтнай скідкай, калі сума пакупкі склала паўтара мільёна рублёў і болей. Па-другое, пры пакупцы прадуктаў на 500 тысяч рублёў – на 70 тысяч пакупнік атрымлівае падарунак – можа выбраць бясплатна тавар на свой выбар. Акрамя таго бліжэй да Новага года, чысла з 20, плануем пакінуць на ўсе нехарчовыя тавары нацэнку толькі 5 працэнтаў. Ну і як і раней, у продажы ёсць і будуць танныя фрукты. Іх у вялікіх партыях закупляе наш “Белкаапзнешгандаль”, таму і можам паспяхова канкурыраваць і з прыватнікамі, і з “Еўраоптам”.

– Ці адчулі вы адток пакупнікоў пры арганізацыі “Еўраоптам” падвозу ўшачан да іх гандлёвай кропкі?

– Так, гэта адбіваецца на тавараабароце, хоць спадзяюся, што хутка сітуацыя выраўняецца, паколькі на “Еўраопце” вельмі мала тавару, які сапраўды танней. Мы выязджаем, гандлюем за межамі раёна хлебам, мясам, бачым цэны, у нас яны далёка не на ўсе вышэй. Па-другое, мы ідзём на розныя скідкі і акцыі, якія, калі спакойна падлічыць, даюць большую эканомію.

– Раней нашы чытачы пыталіся, чаму няма ў гандлёвых залах бясплатных пакетаў, зараз яны ёсць?

– Так, на іх так і напісана “бясплатна”, толькі пакупнікам трэба ведаць, што такія пакеты менш трывалыя і ў іх не варта класці больш кілаграма.

– Як і раней, па раёне курсіруе і аўтакрама з прамысловымі таварамі?

– Так, аднак радзей, чым летам. Але гэта не азначае, што абдзелены пакупнік – выконваем заяўкі нават на адзінкавы тавар (некалькі лістоў шыферу ці мяшкоў камбікорму), таму ўшачанам варта толькі патэлефанаваць і тавар даставяць, нават калі ў тую вёску маршрут і не планаваўся.

– Дзякуем Вам за адказы.

Вольга КАРАЛЕНКА.



8 комментариев по теме “Какие сюрпризы подготовило Ушачское райпо для своих покупателей накануне Нового года?

  1. Мела б сэнс задаць простае і відавочнае пытаньне: «Чаму сьмятана, якую везьлі з Берасьця (за 500 км), таньнейшая за тую, што вырабілі у Лепелі?»

  2. Задавалі, у вытворцы — Лепельскага малочна-кансервавага камбіната кошт на прадукцыю сапраўды даражэйшы. Ушацкае райпо не можа паўплываць на яго, у кожнага вытворцы свае складнікі сабекошту прадукцыі. Гандлёвая нацэнка таксама розная, пра гэта спецыялісты райспажыўтаварыства адкажуць у наступным нумары.

  3. Добра, што спыталі. Відавочным з’яўляецца і чарговае пытаньне: «Калі Лепельскі МКК не разумее рынкавай логікі, то чаму б нашаму райпо не адмовіцца ад набыцьця дарагой прадукцыі і не перайсьці на больш танныя брэнды?» Прадбачучы дзяжурны адказ, маўляў гаспадаркі Ушацкага раёну вінныя «Лепельцы» як зямля калгасу на пяць гадоў наперад, таму трэба набываць прадукцыю менавіта у іх…

  4. А растительное масло — в Полоцке — 19900, а у нас — 29000 ?

  5. По 19900- по акции, а у нас тоже гораздо ниже, чем 29, да и в каждом случае нужно смотреть, какое масло, вес и т.д., мы всё сравниваем с еврооптом, с которым не только нашему райпо, но и другим крупным торговым маркам тяжело конкурировать, поскольку на многое там прямые крупные поставки из той же России, да и собственный товар, который конечно в своей сети будет дешевле. Но присмотритесь к молочным, мясным продуктам…, да и акции там на очень незначительные группы. Никто не спорит, чтобы конкурировать — надо снижать торговую надбавку, газета не раз писала об этом.

  6. Наш покупатель имеет выбор, райпо берёт товар не только у Лепеля, но и у Полоцка, Витебска, Бреста, Верхнедвинска и т.д.

  7. Я бы сказал, что нашего покупателя используют ,особенно если учесть зарплаты в Ушачском районе

  8. Пару лет назад , моему двоюродному брату , который работает на Лепельском МКК дали премию к дню агроработника 7 млн.рублей , а мне проработавшему 22 года на Новополоцкой ТЭЦ к дню энергетика — 200 тыс.Вот и думайте куда уходит почти вся продукция Лепельского молоказавода .

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *