Подать документы на назначение семейного капитала нужно в течение 6 месяцев

Общество

Пра новую для Беларусі форму падтрымкі мнагадзетных бацькоў – сямейны капітал – прадстаўнікі кампетэнтных органаў не раз расказвалі праз сродкі масавай інфармацыі. Тым не менш, не ўсе грамадзяне належным чынам разабраліся ў нюансах афармлення гэтай дзяржаўнай дапамогі, у выніку чаго пазбавіліся права на яе атрыманне. Так, нядаўна ў адным з раёнаў Віцебшчыны з заявай аб прызначэнні сямейнага капіталу ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне звярнулася жанчына, у якой у лютым нарадзіўся трэці малыш. Але ж аформіць дапамогу грамадзянка не змагла: сышоў тэрмін падачы дакументаў. Каб засцерагчы ўшачан ад падобнага, нагадаю: адкрыць дэпазітны рахунак “Сямейны капітал” на 10 тысяч долараў у падраздзяленні “Беларусбанка” трэба на працягу шасці месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення) трэцяга ці наступнага дзіцяці ў сям’і. Трэба ўлічваць і тое, што рашэнне аб праве прызначэння дапамогі, з якім неабходна звярнуцца ў банк, прымаецца ўпраўленнем у месячны тэрмін з даты падачы адпаведнай заявы.

Вядома, клопатаў у маладых бацькоў нямала – аднак надоўга адкладаць прыгаданую справу ўсё ж не раю.

К.ГАБЛАЯ, начальнік аддзела назначэння пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *