Медыкі найбуйнейшых устаноў аховы здароўя Віцебшчыны працягваюць ажыццяўляць прыём пацыентаў, кансультаванне калег у раённых бальніцах. Так, у жніўні ва Ушацкую ЦРБ прыедуць:
14 чысла – кардыёлаг (папярэдні запіс у будныя дні з 8.00 да 16.00 па тэлефонах: 5-91-35, 5-75-13, а для пацыентаў Глыбачэнскай, Вялікадолецкай і Дубраўскай амбулаторый – 5-56-15, 5-33-95, 5-51-03 адпаведна), дэрматавенеролаг (тыя ж нумары ці кабінет №17 паліклінікі, рэгістратура), анколаг (5-75-87, 5-75-03, кабінеты №51 і 5), а таксама стаматолаг-хірург (5-21-57, +375 29 190-57-03);
25-га – неўролаг (5-91-35, 5-75-13 ці амбулаторыі па месцы жыхарства), фцізіятр (кабінет №44 паліклінікі, 5-13-42) і стаматолаг-хірург.

