Больше стаж — больше пенсия. О некоторых нормах Указа Президента №570 «О совершенствовании пенсионного обеспечения»

Калейдоскоп

З 1 студзеня 2016 года ўступілі ў сілу некаторыя нормы Указа Прэзідэнта краіны №570 “Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння”. Згодна з імі пры разліку пенсіі зараз будзе прымяняцца каэфіцыент да 5,0. Як нам патлумачыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама С.П.Васілеўская, раней максімальны індывідуальны каэфіцыент, які ўжываецца для ка­рэкціроўкі фактычнага заробку пенсіянераў пры вылічэнні пенсіі, быў устаноўлены на ўзроўні 4,0. Ад увядзення гэтай меры выйграюць тыя пенсіянеры, у якіх быў высокі заробак і індывідуальны каэфіцыент атрымаўся большы за 4,0, – удакладніла Святлана Пятроўна. Іншымі словамі, калі раней пенсіянеры з каэфіцыентамі 4,0 і 5,0 атрымлівалі аднолькавыя выплаты, то з 2016­га памер пенсіі апошніх павялічыцца. Адзіны момант: гэта норма датычыцца тых, хто мае працяглы стаж работы: мужчыны – 36 гадоў і больш, жанчыны – ад 31 года.

У некаторых ушачан адразу ўзнікла пытанне: ці ўплываюць гады, якія пасля атрымання пенсіі адпрацаваў чалавек, на паказчыкі стажу для пераразліку. Так, Указам прадугледжана павелічэнне пенсіі работнікам, якія дасягнулі агульнапрынятага пенсійнага ўзросту і маюць працяглы стаж.  За кожны поўны адпрацаваны год звыш 40 у мужчын і звыш 35 у жанчын да пенсіі будзе дадавацца адпаведна 0,1; 0,2; 0,3; 0,4; 0,5 працэнта сярэднямесячнага заробку, прынятага для вылічэння пенсіі. Гэтая норма ўжываецца да дасягнення 40 гадоў стажу ў жанчын і 45 гадоў – у мужчын.

Трэба адзначыць, што пенсіі, назначаныя да 1 студзеня 2016 года, ужо перагледжаны ў адпаведнасці з названымі нормамі Указа ў аўтаматычным рэжыме.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *