Как сдавать стеклобой?

Ваш вопрос - наш ответ

Прачытаўшы ў газеце аб’яву аб тым, што Ушацкае райспажыўтаварыства прымае другасную сыравіну, некаторыя нашы чытачы задаліся пытаннем, у якім жа выглядзе прымаецца шклабой. Ці то бутэлькі можна здаваць цэлымі, ці то шклабой падразумявае іх разбіванне?

Якія патрабаванні прад’яўляюцца да шклабою, нам патлумачыла вядучы таваразнаўца аддзела нарыхтовак райспажыўтаварыства  Марыя Аркадзьеўна Маковіч.

– Адразу адзначу, што разбіваць нічога не трэба! Так, мы прымаем шклабой, які ўключае ў сябе ўсе бутэлькі, якія не ідуць у звычайную тару – ад шампанскага, піва і іншых напояў, а таксама шклобанку. Не важна якога колеру і памеру будуць бу­тэлькі, галоўная ўмова, каб яны былі з-пад харчовых прадуктаў. Не прымаецца шкляная тара ад разнастайных лякарстваў і медыкаментаў. Да здачы сыравіну, канечне, трэба падрыхтаваць: па-першае, яна не павінна быць бруднай, па-другое, неабходна выдаліць металічныя і іншыя пробкі, а вось наяўнасць этыкеткі дапускаецца. Кошт аднаго кілаграма шклабою на сённяшні дзень складае 600 рублёў.

Падрыхтавала Вольга Камаркова.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *