Номер лучше не терять. Изменились ставки госпошлины на некоторые услуги, которые оказывает гостехнадзор

Общество

Змяніліся стаўкі дзяржаўнай пошліны на некаторыя паслугі, якія аказваюць дзяржаўныя інспекцыі па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Мінсельгасхарча Рэспублікі Беларусь. Змяненні закранаюць як прадпрыемствы розных форм уласнасці, так і прыватных прадпрымальнікаў, фізічныя асобы, якія маюць ва ўласнасці калёсныя трактары, прычэпы і самаходныя машыны.

Калі раней атрымаць рэгістрацыйны знак каштавала 1 базавую велічыню, то зараз гэта працэдура каштуе 1,5 базавай. Не па 0,5, а па 1 базавай велічыні трэба плаціць за пасведчанне аб рэгістрацыі і тэхталон калёсных трактароў, прычэпаў, самаходных машын юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Значна ўзраслі тарыфы і на некаторыя іншыя віды ажыццяўляемых дзяржаўнай інспекцыяй працэдур. Трэба беражліва адносіцца да знакаў і дакументаў, бо рэгістрацыйны знак на калёсны трактар, прычэп, самаходную машыну замест страчанага зараз будзе каштаваць не дзве, а тры базавыя велічыні, выдача пасведчання трактарыста-машыніста – дзве базавыя замест адной, а пошліна за новы талон да пасведчання трактарыста-машыніста ўзрасла ў 10 разоў – з 0,05 да 0,5 базавай велічыні.

Выдача тэхнічнага талона на калёсны трактар, прычэп да яго, самаходную машыну юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у выпадку ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з дзяржаўнай рэгістрацыяй, абыдзецца ў 2 базавыя велічыні.

Павысіліся пошліны і на некаторыя віды дублікатаў: пасведчання аб рэгістрацыі калёснага трактара, прычэпа, самаходнай машыны (тэхнічнага пашпарта), тэхталона – да 1,5 базавай велічыні. Кошт абмену пасведчання аб рэгістрацыі калёснага трактара, прычэпа да яго, самаходнай машыны (тэхнічнага пашпарта) узрос з 0,5 да адной базавай велічыні.

Экзамены таксама лепш здаваць з першага разу, бо тарыфы на іх прыём дзяржінспекцыямі павялічыліся ўдвая: здача правілаў дарожнага руху і тэхнічнай эксплуатацыі зараз каштуе па 0,1 базавай велічыні, экзамену па кіраванні калёснымі трактарамі, самаходнымі машынамі – 0,2 базавыя велічыні.

Стаўкі пошліны на правядзенне дзяржінспекцыямі дзяржаўнага тэхнічнага агляду таксама ўзраслі і зараз кошт працэдуры тэхагляду адзінкі калёснага трактара, самаходнай машыны каштуе 0,3, прычэпа да калёснага трактара – 0,2 базавыя велічыні. Таму кіраўнікам і інжынерным службам гаспадарак раю надаць асаблівую ўвагу якаснай падрыхтоўцы тэхнікі да планавага тэхагляду, каб потым не пераплачваць за паўторны.

І.ПУХАЛЬСКІ, начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляда.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *