Ряды ушачских пионеров пополнились

Общество

 

Запамінальным і ўрачыстым стала свята пасвячэння ў піянеры школьнікаў Ушацкай школы. Вельмі сімвалічна, што мерапрыемства адбылося ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка якраз напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі.SDC12402

Падтрымаць і павіншаваць школьнікаў, якія ўступаюць у Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю, прыйшлі сённяшнія і будучыя піянеры, а таксама ветэраны вайны і працы А.К.Первянёнак, Г.А.Барадулька, У.М.Малаткавец.

Піянеры ўрачыста паабяцалі любіць сваю Радзіму, быць добрымі, чэснымі і справядлівымі, заўсёды прытрымлівацца традыцый і статута піянерскай арганізацыі.

Права павязаць піянерскія гальштукі 28-мі новым піянерам ва ўрачыстай абстаноўцы было прадстаўлена ветэранам вайны і працы. Пасля яны павіншавалі школьнікаў з уступленнем у піянерскую арганізацыю і пажадалі ім горда несці сцяг арганізацыі, быць карыснымі сваёй Радзіме, а таксама добра вучыцца.

Школьнікі аддзячылі ветэранам добрымі словамі і падарылі кветкі.

Пасля заканчэння мерапрыемства школьнікі ўсклалі вянкі да помніка загінуўшым воінам і партызанам у гарпасёлку.

 

В.ПОЛАЗАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *