Профилактические мероприятия, приуроченные дню гражданской обороны проходят в общеобразовательных учреждениях

Cлужба-101

1 сакавіка адзначаўся Сусветны дзень грамадзянскай абароны. У гэты дзень у 1972 годзе была заснавана Міжнародная арганізацыя грамадзянскай абароны. У Беларусі гэты дзень традыцыйна прысвечаны абароне дзяцей ад надзвычайных сітуацый, бо менавіта яны з-за недахопу ведаў і практычных навыкаў больш астатніх падвяргаюцца небяспецы ў такіх абставінах. Для адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем у вобласці абароны ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару з 1 па 18 сакавіка ў краіне праходзіць прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы ў два этапы: з 1 па 5 сакавіка ва ўстановах адукацыі арганізуецца адзіны дзень грамадзянскай абароны з правядзеннем тэматычных “Урокаў бяспекі” і абавязковай адпрацоўкай планаў эвакуацыі. На другім этапе – з 9 па 18 сакавіка – супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацый прымуць актыўны ўдзел у правядзенні бацькоўскіх сходаў, падчас якіх раскажуць аб асноўных прычынах узнікнення пажараў, дзеяннях па сігнале “Увага ўсім”, а таксама нагадаюць аб выкананні правіл бяспекі ў перыяд вясенніх канікул.

М.КІСЕЛЬ, старшы інжынер раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *