Работать ли в свой выходной

Общество

Адзін з нашых чытачоў задаў даволі актуальнае пытанне: “З 8 красавіка па 12 мая знаходзіўся ў водпуску. У сувязі з пераносам рабочага дня з 10 на 15 мая наймальнік патрабаваў выйсці на працу 15 мая. Ці законна гэта?”

Адказвае галоўны дзяржаўны інспектар працы Віцебскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Г.ГАЛАЙ.

– Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца перанос рабочага дня на выхадны, які прыпадае на суботу, пры пяцідзённым рабочым тыдні. Пры гэтым, калі па розных аб’ектыўных прычынах (адпачынак, хвароба і інш.) перанесены рабочы дзень для канкрэтнага работніка не мог быць рабочым, то на яго гэты перанос не распаўсюджваецца.

Значыць, у сувязі з пераносам рабочага дня з 10 на 15 мая для работнікаў, якія хварэлі або былі ў адпачынку да 15 мая, гэты дзень павінен быць нерабочым. У выпадку вытворчай неабходнасці, калі такі работнік па яго згодзе прыцягваецца да працы, то яна павінна кампенсавацца як за выхадны дзень.

Пры пераносе рабочых дзён захоўваецца яго працягласць. Як, напрыклад, 12 красавіка напярэдадні Радаўніцы згодна заканадаўству рабочы дзень скарачаецца на адну гадзіну. Пры пераносе рабочага дня з 12 на 17 красавіка працягласць працы таксама скарачаецца на адну гадзіну.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *