На мемориальном комплексе «Прорыв» полным ходом идут работы. На территории мемориала будут два водоёма

Общество

Бываюць аб’екты радавыя, а бываюць – гістарычныя. Міне не адно дзесяцігоддзе, вырастуць унукі і, заязджаючы з імі на мемарыяльны комплекс “Прарыў”, Сяргей Аляксандравіч Спірыдовіч зможа з гонарам  сказаць, што гэта ён адкрываў водную гладзь.

Так, на месцы балаціны зараз стаіць прыгожы вялікі вадаём, які ўжо паспелі аблюбаваць качкі. Не адзін коўш торфу з сапрапелем падняў Сяргей Аляксандравіч, каб атрымаўся роўны прамавугольнік. Аб’ект няпросты  менавіта тым, што гэта балаціна і цяжкая тэхніка месцамі падбіраецца да берагоў толькі з дапамогай адмосткі. Кусты, а то і вялікія бярвенні кладуцца пад колы гусеніц, каб экскаватар стаў устойлівым. Гэта асабліва неабходна цяпер, калі няма маразоў, а каўшы паглыбляюцца далей у балота. Днямі на дапамогу перакінулі і яшчэ адну адзінку тэхнікі. Прафесіяналы Аляксандр Віктаравіч Каваленка і С.А.Спірыдовіч працуюць з абодвух бакоў вадаёмаў. Перад гэтым абодва працавалі на аб’екце на “Нафтане”.

А калі зазірнуць яшчэ глыбей у біяграфію С.Спірыдовіча, то экскаватаршчыкам ён стаў добраахвотна, асвоіўшы новую тэхніку. Да гэтага працаваў у ПМС вадзіцелем, аднак пайшоў насустрач прадпрыемству, якому вельмі патрэбны былі менавіта экскаватаршчыкі. Па словах галоўнага інжынера Ушацкага ПМС М.Л.Фядосенкі: “Можа асвоіць любую тэхніку, і наогул літаральна ўсе экскаватаршчыкі прадпрыемства – высакакласныя спецыялісты”.

А хутка ля мемарыяла з’явіцца і другі вадаём, звязаны з першым невялікім каналам.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *