Сессии сельских Советов


Прайшлі першыя сесіі сельскіх Саветаў дэпутатаў 26 склікання. Павестка дня ўключала арганізацыйныя пытанні, сярод якіх і выбары старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў, іх намеснікаў (на грамадскім пачатку). У рабоце сесій прыняла ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В.Пашковіч.

Старшынёй Вяркудскага сельскага Савета дэпутатаў абраны В.П.Цянюга, Вялікадолецкага – М.К.Ляшкевіч, Глыбачэнскага – Л.В.Храмцова, Кубліцкага – І.В.Ластаўка, Сарочынскага – Л.Я.Птушка, Жарскага – А.У.Кузьміна, Ушацкага – В.І.Шнітко.

А.В.Пашковіч выступіла перад дэпутатамі сельскіх Саветаў дэпутатаў з прамовай, накіраванай на далейшую эфектыўную работу. Яна звярнула ўвагу, што за апошнія гады шмат зроблена па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 70 ад 3.02.2006г. “Аб мерах па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў з гаспадарчымі і іншымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці”, што дазволіла надаць населеным пунктам больш прывабны выгляд, і гэту работу трэба прадаўжаць яшчэ актыўней. А пасля падпісання Указа №667 ад 27.12.2007г. “Аб канфіскацыі і прадстаўленні зямельных участкаў” у маланаселеных вёсках участкі сталі прадавацца з аўкцыёнаў, туды пачалі засяляцца людзі і наводзіць парадак. Гэта работа таксама не павінна спыняцца.

Алена Васільеўна падкрэсліла і тое, што Прэзідэнтам краіны пастаўлена канкрэтная задача: Саветы павінны дайсці да кожнага. Цеснае ўзаемадзеянне са старэйшынамі вёсак дазволіць падтрымліваць пастаянную сувязь з жыхарамі таго ці іншага населенага пункта. Толькі ўважлівыя адносіны да людзей, іх зваротаў і патрэб умацуюць давер і павысяць аўтарытэт мясцовай улады.

– Не трэба чакаць, калі людзі пачнуць званіць ці пісаць, неабходна самім цікавіцца, што хвалюе людзей, “выходзіць у народ”, а таму сустрэчы дэпутатаў з выбаршчыкамі павінны быць рэгулярнымі. Але ні ў якім разе работа з насельніцтвам не павінна стаць “гульнёй у адны вароты”, ёсць пытанні, якімі жыхары могуць займацца самі. Напрыклад, навядзенне парадку на зямлі, – сказала А.В.Пашковіч.

Не менш важнай і абавязковай з’яўляецца падтрымка асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, трэба звяртаць увагу на сем’і, хто вядзе асабістую гаспадарку і падтрымліваць іх. Каб забяспечыць высокі ўзровень развіцця насельніцтва патрэбна цярплівая і штодзённая работа ўсіх разам: старэйшын, дэпутатаў розных узроўняў, старшынь сельскіх Саветаў.

В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *